Грамадства3232

У Глыбоцкім раёне ўначы замалявалі Пагоню на балконе прыватнай кватэры

Прадпрымальнік Мар’ян Місевіч павесіў Пагоню на балконе сваёй прыватнай кватэры ў Падсвіллі (Глыбоцкі раён). Праз тыдзень супрацоўнікі ЖКГ уначы замалявалі герб, а на гаспадара кватэры склалі пратакол.

Мар’ян Місевіч распавёў, што 5 мая, а 8-й вечара яшчэ бачыў Пагоню, а 6 мая, а 5-й раніцы яна была замаляваная. Кватэра знаходзіцца на другім паверсе, і для знішчэння герба камунальнікам, верагодна, прыйшлося карыстацца аўтавышкай. Але людзі, якія жывуць побач, нічога не бачылі.

6 мая спадара Мар’яна выклікала Валянціна Пальчанка, старшыня пасялковага савета. Распытвала пра Пагоню, але сказала, што «не ведае», хто яе замаляваў.

Паводле начальніка Падсвільскага ўчастка ЖКГ Анатоля Захарэвіча, прадпрымальнік парушыў арт. 21 ч. 13 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях — «Парушэнне архітэктурнага вырашэння фасадаў будынкаў і збудаванняў». Гэты аргумент курам на смех — у Беларусі процьма незаконна перамаляваных балконаў і незаконна зашклёных лоджый, але ніхто не чапае іх гаспадароў.

Відавочна, што палявалі менавіта на герб.

На прадпрымальніка быў складзены пратакол. Яго, верагодна, аштрафуюць.

Пагоня — старажытны беларускі геральдычны сімвал. Уяўляе сабой выяву ўзброенага вершніка на кані. З XIV да XVIII стагоддзя Пагоня была гербам Вялікага княства Літоўскага. Пасля акупацыі беларускіх земляў Расійскай імперыяй Пагоня была гербам Віленскай, Віцебскай, Гродзенскай і Магілёўскай губерняў. Пагоня была выяўленая і на гербе Дзісненскага павета, куды ўваходзілі тэрыторыі сучасных Глыбоцкага, Мёрскага, Пастаўскага, Шаркоўшчынскага раёнаў.

Падчас актывізацыі нацыянальных рухаў у пачатку ХХ стагоддзя Пагоня (у розных варыянтах адлюстравання) стала гербам Беларусі і Літвы. У 1918 годзе Пагоня ўжывалася як герб Беларускай Народнай Рэспублікі, у 1991–1995 — Рэспублікі Беларусь. У 2009 годзе ўказам прэзідэнта Пагоня была зацверджаная як герб Віцебскай вобласці. Пагоню прымаюць як свой сімвал усе, хто падзяляе ідэі свабоднай, незалежнай Беларусі, незалежна ад сваіх палітычных поглядаў.

Каментары32

Цяпер чытаюць

Польшча не адкрые мяжы і пасля сканчэння вучэнняў «Захад»18

Польшча не адкрые мяжы і пасля сканчэння вучэнняў «Захад»

Усе навіны →
Усе навіны

Жонка Статкевіча расказала, пра што паспела паразмаўляць з ім21

Сустрэліся міністры замежных спраў Польшчы і Кітая. Па просьбе кітайскага боку заяваў для прэсы не было16

Латвія пакуль не збіраецца закрываць мяжу з Беларуссю2

У Мінску значна павялічаць колькасць платных парковак2

Хто тая дзяўчына, што сядзела побач з Лукашэнкам на конкурсе «Міс Беларусь»? Раней іх не бачылі разам20

«Штрафы «фізікам», а сельсаветы — «гэта другое». Людзі абурыліся, што дзяжпрадпрыемствы не штрафуюць за пустазелле5

Мост цераз Сож у Гомелі да Дня горада не адкрылі, а абяцанні гэтага цішком выдалілі1

Святлана Ціханоўская лятала на еўрапейскі форум на верталёце. А хто гэта аплачваў?29

У Беларусь прыедзе высокі кітайскі чыноўнік5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча не адкрые мяжы і пасля сканчэння вучэнняў «Захад»18

Польшча не адкрые мяжы і пасля сканчэння вучэнняў «Захад»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць