Меркаванні3131

Мы, яны і беларусы

Піша Аляксандр Буракоў.

Нядаўні допіс на «Нашай Ніве» «Мы і Яны» лішні раз прымушае задумацца пра апазіцыю, як пра гурток па інтарэсах.

Паняцце «Мы» — верны саюзнік папуліста. Вёдры сліны былі палітыя з трыбун палітыкамі і ідэолагамі, калі яны прамаўлялі гэтае слова. На вятры яно пазношвалася і ледзь-ледзь. Таксама, як і слова «Яны».

Мы называем гэта «наш бел-чырвона-белы сцяг», яны — «назарегистрированная символика». Мы ўсклікаем «Жыве Беларусь!», яны кажуць — «размахивал руками, ругался матом и выкрикивал антиправительственные лозунги». Мы кажам «недзяржаўныя грамадскія арганізацыі», яны кажуць «пятая колонна».

Пост з назвай «Мы І Яны» напісаў. Уладзімір Хільмановіч з Гародні. Тэкст ужо разышоўся па сацсетках, выклікаўшы задаволеную рэакцыю нацыяналістычна настроеных грамадзян. Сканчваецца ён так:

«А вы мовiце — браты …»

Супрацьстаянне «Мы-Яны» ўмела выкарыстоўвалі яшчэ ў СССР. «Мы» і «Яны» мелі выразна намаляваныя прапагандысцкай машынай лініі. Савецкі чалавек супрацьпастаўляўся ворагу народа, імперыялісту.

А хто ў нашым выпадку «Мы»? Нацыяналісты? Апазіцыянеры? Проста тыя, хто любіць беларускую мову? Ці ж «свядомыя беларусы»?

Аднак «свядомы беларус», калі ён сапраўды свядомы, як калектыўная істота разнастайны. Адзін будзе сацыял-дэмакратам, другі лібералам па сваёй сутнасці, трэці — нацыяналіст з ухілам у расізм. Па сутнасці, аднароднага «Мы» не існуе, калі не лічыць «Мы» звар’яцелую на бел-чырвона-белай тэматыцы моладзь, якая не адрознівае БНФ ад КХП-БНФ. І гэта толькі частка праблемы.

Другая частка заключаецца ў тым, што Хільмановіч цалкам ігнаруе беларусаў. Тых многіх беларусаў, якім падабаецца бел-чырвона-белы сцяг, але размаўляюць яны па-руску. Тых, хто на кухнях лае ўладу цікавей за п’янага Жырыноўскага, але пры гэтым лічыць, што апазіцыйныя лідары прадаліся Захаду. А то і не ведае іх наогул.

Такіх — большасць, і менавіта гэтую значную частку грамадства спадар Хільмановіч і згодныя з тэкстам маладыя людзі ігнаруюць, супрацьпастаўляючы бел-чырвона-белую ідэю ідэі чырвона-зялёнай.

Пераважная колькасць беларусаў, хочуць гэтага ўлады і апазыцыя ці не, безідэйная. А тое, што ім прасоўваюць як нацыянальную свядомасць, яны тройчы бачылі на дне шклянкі.

Да таго часу, пакуль ідэолагі ад апазіцыі не знойдуць спосабу праз словы і справы ўздзейнічаць на масы, яны толькі і будуць атаясамліваць сябе з «Мы» і «Яны». Прытым, што і «Яны» — паняцце размытае і пад яго падпадаюць нават тыя, хто яшчэ дзень таму мог стаяць у «Мы».

Каментары31

Цяпер чытаюць

Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе6

Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе

Усе навіны →
Усе навіны

Рыбак на Мінскім моры злавіў двух здаравезных самоў. Адзін важыў 70 кілаграмаў, другі — крыху менш2

Артура Сянько пакінулі пад вартай у ЗША. Яму па-ранейшаму пагражае дэпартацыя5

Кампанія-аднарог з беларускімі каранямі заплаціць мільёны даляраў за злоўжыванне асабістымі данымі

У Мінску затрымалі «групу нацыстаў». На відэа ў асноўным украінская сімволіка9

Як Капенгаген стварыў «зялёную хвалю» для веласіпедыстаў3

Як Расія з дапамогай карабля-шпіёна сочыць за падводнымі кабелямі Еўропы

Беларускія фуры стаяць у шматкіламетровых чэргах на мяжы Расіі і Казахстана3

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму26

Лукашэнка хоча на грошы, якія засталіся ад будаўніцтва АЭС, пабудаваць яшчэ адзін блок

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе6

Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць