Усяго патроху

Калій нам дапаможа

Выгадная кан’юнктура на сусьветным рынку выводзіць Беларускую калійную кампанію ў лідэры па папаўненьні бюджэту валютай.

Выгадная кан’юнктура на сусьветным рынку выводзіць Беларускую калійную кампанію ў лідэры па папаўненьні бюджэту валютай.

Дзякуючы выгаднай кан’юктуры на сусьветным калійным рынку «Беларуськалій» можа атрымаць у бягучым годзе прыбытак ад экспарту ў памеры $140—200 млн. Пра гэта ў інтэрвію газэце «Белорусы и рынок» паведаміў гендырэктар Беларускай калійнай кампаніі Ўладзімер Нікалаенка. Па яго словах, заўважны рост прыбыткаў стаў магчымы ня толькі дзякуючы спрыяльным коштам на сусьветным рынку, але й праз само ўтварэньне БКК і адхіленьне пасярэднікаў.

Вялікую цікавасьць да супрацоўніцтва зь Беларусяй у сфэры вытворчасьці калійных угнаеньняў выяўляе Індыя. Гэтая краіна імпартуе штогод да 4 млн. т. угнаеньняў, зь Беларусі ў тым ліку 1,2 млн. т. У хуткім часе яна плянуе падвоіць аб’ём імпарту.

Пасол Індыі ў Беларусі Раджэндра Кумар Цьягі заявіў пра гатовасьць яго краіны інвэставаць пабудову ў нашай краіне пяці новых шахтаў на агульную суму ўкладаньняў да $12 млрд. Экспэрты, аднак, папярэджваюць, што ў выпадку задзейнічаньня такой колькасьці новых шахтаў, можа ўзьнікнуць праблема перавытворчасьці і адпаведна непазьбежнага падзеньня коштаў.

На сёньня мэнэджэры БКК робяць стаўку на забесьпячэньне росту цэнаў на прадукцыю, а не фізычных аб’ёмаў экспарту. Выгадная кан’юктура на сусьветным рынку робіць слушнай такую стратэгію.

Асноўным рухавіком попыту на калійныя ўгнаеньні зьяўляецца імклівае разьвіцьцё тэхналёгіяў вытворчасьці біяпаліва, у якасьці сыравіны для якога выкарыстоўваюцца сельгаскультуры.

Беларуская калійная кампанія была ўтвораная ў сьнежні 2005. У яе склад на парытэтных умовах уваходзяць РУП ВА «Беларуськалій» і ААТ «Уралкалій». Аб’ём вытворчасьці калійных угнаеньняў складае 8,15 млн т. У плянах павелічэньне аб’ёмаў вытворчасьці да 2012 г. да 9,65 млн т.

На сёньня кампанія знаходзіцца ў сусьветных лідэрах, займаючы 30 % сусьветнага рынку паставак калійных угнаеньняў. Мае 5 прадстаўніцтваў: у Пекіне, Нью-Дэлі, Сан-Паўлу, Чыкага, Сынгапуры. Эўрапэйскі рынак забясьпечваецца зь Менску, дзе месьціцца штаб-кватэра БКК. Прадукцыя кампаніі грузіцца ў партах Клайпэды (Літва), Вэнтсьпілс (Латвія), Мікалаеў (Украіна).

Каментары

Цяпер чытаюць

Айцішніка з «Варгеймінга» судзілі па расстрэльным артыкуле. Падобна, за падтрымку Украіны — праўда, зрабіць ён нічога не паспеў5

Айцішніка з «Варгеймінга» судзілі па расстрэльным артыкуле. Падобна, за падтрымку Украіны — праўда, зрабіць ён нічога не паспеў

Усе навіны →
Усе навіны

У 39 гадоў памёр саліст гурта Shortparis1

Эйсмант: Статкевіча памілавалі ўжо паўгода таму, але тады ён вярнуўся ў турму36

«Там пекла для ўсіх: і для супрацоўнікаў, і для асуджаных». Гутарка з былым палітвязнем, блогерам Паўлам Спірыным1

Трампа праінфармавалі, што вайскоўцы гатовыя да баявых дзеянняў супраць Ірана ўжо заўтра2

У жанчыны на заводзе загінуў сын. Якую ёй прысудзілі кампенсацыю?3

У Расіі чыноўніца інсцэніравала сваю смерць і 13 гадоў хавалася ад правасуддзя

Халадней гэтай ноччу было на поўдні Беларусі

Прэстыжныя мікрараёны Мінска ператварыліся ў міннае поле — новая праблема51

«Пяць кватэр у Мінску, 25 машын». Новыя падрабязнасці пра дырэктара «дабрачыннага фонду»11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Айцішніка з «Варгеймінга» судзілі па расстрэльным артыкуле. Падобна, за падтрымку Украіны — праўда, зрабіць ён нічога не паспеў5

Айцішніка з «Варгеймінга» судзілі па расстрэльным артыкуле. Падобна, за падтрымку Украіны — праўда, зрабіць ён нічога не паспеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць