Улада

Розныя настроі прадпрымальнікаў

Прадстаўнікі Міністэрства падаткаў і збораў і дробныя бізнэсоўцы зь менскага рынку Ждановічы заяўляюць: канфлікт між імі вычарпаны.

Прадстаўнікі Міністэрства падаткаў і збораў і дробныя бізнэсоўцы зь менскага рынку Ждановічы заяўляюць: канфлікт між імі вычарпаны. Такім чынам, ждановіцкія прадпрымальнікі ня бачаць падстаў страйкаваць.

Настрой гандляроў у многіх рэгіёнах Беларусі — іншы.

Як паведаміў кіраўнік прадпрымальніцкага аб’яднаньня «Пэрспэктыва» Анатоль Шумчанка, сёньня крамы на трэцім паверсе цэнтру «Сьвет моды» аднавілі працу. Тыя некалькі дзясяткаў прадпрымальнікаў, што пачуліся ў небясьпецы пасьля нядзельнага інцыдэнту, зноў гандлююць. Такі галоўны вынік учорашніх перамоў прадпрымальнікаў з прадстаўнікамі Міністэрства падаткаў і збораў.

Спадар Шумчанка ўдакладняе:

«Накладзены мараторыюм на праверкі гэтых прадпрымальнікаў. Пытаньні наконт таварных накладных будуць вырашацца бліжэйшым часам. Яны яшчэ сказалі: калі б вы сёньня да нас не прыйшлі, то хоць мы доўга Ждановіч не чапалі, але мелі вялікую ахвоту накіраваць туды масавую праверку».

Прычынай інцыдэнту стала спроба падаткавікоў апісаць тавар адной з прадпрымальніц, якая працуе ў цэнтры «Сьвет моды». Яна ня мела патрэбных дакумэнтаў на тавар, і яе, да таго ж, падазраюць у заніжэньні прыбытку. Гэты адзінкавы выпадак скалануў іншых гандляроў, і яны выйшлі на стыхійны мітынг. Аднак насамрэч гэта не было спробай уладаў зрабіць захады супраць прадпрымальнікаў увогуле — тлумачыць дарадца міністра падаткаў і збораў Аляксандар Жыгуліч:

«Мы запыталіся ў іх канкрэтна па гэтай сытуацыі: няўжо ня маеце такіх дакумэнтаў? Яны адказалі: ну, што вы — гэтыя дакумэнты павінны быць, мы ўсе іх маем. Ну, тады якая праблема, чаму не гандлюеце? Дый годзе. Інцыдэнт вычарпаны».

Справу прадпрымальніцы будзе разглядаць суд. Астатнім гандлярам падаткавыя органы паабяцалі зладзіць сэмінары. Такім чынам, гаворкі пра страйк на Ждановічах няма — цьвердзіць Анатоль Шумчанка:

«Гэта быў вынік нэрвовага зрыву прадпрымальнікаў у шэрагу тых падзеяў, якія адбываюцца ў краіне з канфіскацыяй тавараў паводле гігіенічных сэртыфікатаў і ўсяго астатняга. Людзі, натуральна, паглядзелі, што спрабуюць канфіскаваць тавары, і гэтая пагроза можа перакінуцца на іх. Яны, натуральна, баранілі сваё».

Між тым, на 1 верасьня ў шэрагу беларускіх гарадоў прызначаны страйк прадпрымальнікаў супраць адвольных канфіскацыяў. Ідэю акцыі пратэсту падтрымліваюць многія дробныя бізнэсоўцы са Слуцку, Сьветлагорску, Салігорску й Барысава.

Каментары

Цяпер чытаюць

Сястра крымінальніка з магілёўскай турмы абурылася станам брата. І тут пачалося3

Сястра крымінальніка з магілёўскай турмы абурылася станам брата. І тут пачалося

Усе навіны →
Усе навіны

Мукавозчык нафантазіраваў свой дыялог па тэлефоне з Калеснікавай. Ніякай размовы, натуральна, не было19

Вікторыя Кульша, якую судзілі зноў і зноў пяць разоў: Калі на зямлі існуе пекла, то яно ў калоніі ў Зарэччы7

Зяленскі: Танней не даць Расіі вырабляць ракеты, чым ратаваць энергасістэму Украіны10

Лосік: Кадэбісты выбіваюць паказанні, імітуючы ўтапленне8

«ДНЖ — гэта прывілей, а не права». Новая кіраўніца Дэпартамента міграцыі Літвы адказала на пытанні, актуальныя і для беларусаў14

Зяленскі ў Давосе: Калі б Еўропа дапамагла беларускаму народу ў 2020-м, то ў Беларусі сёння не было б «Арэшніка»44

Былы топ-менеджар «Гродна Азота» ўзначаліў філіял расійскага «Уралхіма»1

Францыя затрымала ў Міжземным моры танкер расійскага ценявога флоту10

Ці ўключацца вызваленыя палітвязні ў выбары ў Каардынацыйную раду? Энтузіязму пакуль не відаць3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сястра крымінальніка з магілёўскай турмы абурылася станам брата. І тут пачалося3

Сястра крымінальніка з магілёўскай турмы абурылася станам брата. І тут пачалося

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць