Афіша44

Басовішча, «Мост», Пікнік.by — фэсты лета-2013

2013 год багаты на летнія фэсты — ад класічнага «Бітлз-фэста» да двухдзённага «Маста». «Наша Ніва» склала спіс найбольш цікавых фестываляў, якія варта наведаць.

1 чэрвеня — The Beatles Shabli

Чарговая рэінкарнацыя класічнага The Beatles Forever,
які на што толькі не спрабавалі змяніць: ад клубных мерапрыемстваў да сумнеўнага міні-фэста на танцпляцоўцы парка Чалюскінцаў. Фестываль на хутары Шаблі рэкламавалі доўга і заўзята — нават стварылі сайт. У выніку на фэсце будзе ўсё чаго жадае душа — ад караоке да спартовых пляцовак. Адзінае, склад выступоўцаў не самы цікавы.

Выканаўцы: дзявочы квартэт з Ліверпуля The Beatelles, сербы The Bestbeat, піцерскія баяністы Puttin’ On The Beatle Style, а таксама The Toobes, Real Jazz Band, Artefact, The Apples, DJ Ezhaka, Double C.

Квіткі: 160 000 рублёў папярэдне, 200 000 у дзень фэста. Вольны ўваход для дзяцей да 12 гадоў.

15 чэрвеня — «Рок за Баброў»

Кожны год аматары музыкі недзе з красавіка пачынаюць спрачацца, каго сёлета з расійскіх зорак прывязуць на «Рок за Баброў» —

традыцыйны піўны (і адначасова безалкагольны) бясплатны фэст.
У выніку арагнізатары запрасілі Animal ДжаZ і фінаў Sunrise Avenue. Сярод беларускіх удзельніка — Naka, Open Space, «Дай Дарогу!», «Без білета» і Step Hall.

Квіткі: уваход вольны.

29 чэрвеня — «Пікнік.by»

«Пікнік» на хутары Шаблі гэта

магчымасць убачыць большую частку цікавых беларускіх музыкаў,
сабраных у адным месцы. Пра фэст прасцей сказаць, каго там не будзе. Сёлета на сцэну выйдуць ветэраны: «Крама», «Нейра Дзюбель», Pomidor/OFF, а таксама Recha, «Гаротніца», Паліна Рэспубліка, «Нагуаль», GUDA, «Людзі на балоце» і яшчэ з тузін беларускіх каманд.

Квіткі: ад 120 000 да 140 000 рублёў.

2–3 ліпеня — «Мост»

Самы гучны ва ўсіх сэнсах слова летні фэст
сёлета пройдзе цягам двух дзён на аэрадроме «Баравая». Што прыемна, у рэшце рэшт да беларускіх фэстаў дабяруцца замежнікі — Hurts і Bullet for my Valentine. Да таго ж адным з хэдлайнераў заяўленая Земфіра, якая ўвогуле рэдка адпраўляецца ў туры. З беларускага боку выступяць «Петля Пристрастия», The Toobes, Akute, J-mors, «Дай Дарогу!» і іншыя.

Квіткі: ад 250 000 рублёў да 650 000.

19–20 ліпеня — Басовішча

Традыцыйны фестываль у Гарадку сёлета можа здзівіць тых, хто лічыць Басовішча «ўжо не тым». На фэсце выступяць

Pomidor/off, Vinsent, Akute, Dzieciuki, The Toobes, Re1ikt,
Clover Club, Orkiestra Klezmerska Teatru Sejneńskiego і гурты, якія трапяць у конкурсную праграму. Відаць, арганізатары здолелі надаць другое дыханне легендарнаму фэсту.

19–21 ліпеня — «Наш Грунвальд»

Фэст з рэканструкцыяй Грунвальдскай бітвы ў Дудутках
будзе доўжыцца аж тры дні. Сёлета «Грунвальд» пройдзе ўжо ў пяты раз, будзе па традыцыі недарагі і відовішчны. Аднак хто выступіць на «Грунвальдзе» пакуль невядома, прынамсі, шырокай грамадскасці.

Квіткі: адзін дзень — 70 000 рублёў (для дарослых), 40 000 (для дзяцей).

Каментары4

Цяпер чытаюць

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну97

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Стральба ў адным з найстарэйшых універсітэтаў ЗША — загінулі двое студэнтаў

Як доўга можна прымаць антыдэпрэсанты?12

«Дзень, калі ў крамах скончыцца памада». Беларускі вітаюць Марыю Калеснікаву на волі, масава фарбуючы вусны ў чырвоны ФОТЫ19

Пазняк парадаваўся толькі за Севярынца і Бяляцкага88

Валерый Цапкала павіншаваў палітвязняў з вызваленнем і намякнуў, хто насамрэч дабіўся іх свабоды27

«Столькі гадоў іх чакалі, і гэта ўжо неяк вырашым». Сястра Калеснікавай адказала, калі зможа сустрэцца з Марыяй

Што азначае зняцце амерыканскіх санкцый для беларускага калію14

«А што мы маглі ўвогуле чакаць ад Лукашэнкі? Што ён не будзе здзекавацца?» Ціханоўская пра вызваленне палітвязняў і высылку іх ва Украіну3

Поўны спіс палітвязняў, вызваленых 13 снежня9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну97

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць