Здарэнні6060

Хлопцы пад’ядалі арэшкі ў «Кароне». Пры затрыманні аднаму зламалі хрыбет

Ахоўнікі гандлёвага цэнтра сцвярджаюць, што сябры самі палезлі біцца.

9 мая ахоўнікі гандлёвага цэнтра «Карона» у Мінску жорстка збілі кліента. Пра здарэнне паведамляе сайт інфармацыйна-асветніцкай установы «Платформа». У выніку пацярпелы атрымаў страсенне мозгу і пералом асцюкаватага атожылка 6-га пазванка шыйнага аддзела хрыбта. Ён да гэтага часу непрацаздольны. У «Кароне» ж запэўніваюць, што менавіта кліент біў ахоўнікаў, паведамляе tut.by.

Паводле звестак «Платформы», каля 23.00 Аляксандр Вашкевіч са сваім сябрам Дзянісам Локцевым зайшлі ў ГЦ «Карона» за пакупкамі. У гандлёвай зале Дзяніс узяў з адкрытай ёмістасці некалькі арэхаў, што прыцягнула ўвагу ахоўнікаў.

Аляксандр з Дзянісам самі падышлі да супрацоўнікаў аховы, хто чакалі іх на выхадзе каля касы № 5. Прэтэнзій да Аляксандра у ахоўнікаў не было, а Дзянісу прадстаўнікі аховы прапанавалі прайсці за імі без тлумачэння прычын. Аляксандр хацеў пайсці разам, але ахоўнікі «ў грубай форме параілі ісці па-добраму».

Тым не менш Аляксандр рашуча рушыў услед за сябрам і ахоўнікамі.

Прайшоўшы 10–15 метраў па гандлёвай зале, піша «Платформа», Аляксандр пачуў за спіной «Круці яго!» і, нават не паспеўшы зразумець, што адбываецца, атрымаў некалькі удараў у жывот.

Затым яго выцягнулі за рукі ў службовае памяшканне за жалезнымі дзвярамі, дзе ў адным з кабінетаў яго ўжо чакаў невядомы ў спартыўным касцюме, надзелі кайданкі (у становішчы рукі ззаду) і літаральна ўкінулі ахвяру ў кабінет.

Дзверы ў кабінет зачынілі, і ахоўнікі сталі збіваць Аляксандра. Па дадзеных «Платформы», у збіцці бралі ўдзел адначасова ад 5 да 7 чалавек (дакладная колькасць іх высвятляецца) у фірмовай вопратцы ахоўнікаў ГЦ «Карона» і без яе, «наносілі ўдары рукамі і нагамі, сілай разводзілі рукі, калі Аляксандр спрабаваў прыкрыць твар і галаву. Развёўшы ахвяры рукі, кожны стараўся трапіць менавіта па галаве «.

Дзяніс, які ўвесь гэты час заставаўся з двума ахоўнікамі каля кабінета, бачыў у прыадчыненыя дзверы скрываўленага Аляксандра, які сядзіць на падлозе. У ашалелага ад болю і жаху Аляксандра ўвесь твар нагадваў крывавае месіва, з вуха цякла кроў.

У выніку збіцця ў Аляксандра Вашкевіча, акрамя страсення мозгу і ранаў на твары, зламаны асцюкаваты адростак 6-га хрыбетніка шыйнага аддзела хрыбта.

«Хуткую дапамогу Аляксандру ніхто не выклікаў, нягледзячы на неаднаразовыя просьбы. Урэшце, «хуткую» выклікаў сам Дзяніс, паведаміўшы дзяжурнаму, што ў ГЦ «Карона» пабілі чалавека. Пасля гэтага кайданкі былі надзетыя і на Дзяніса.

Супрацоўнікі «хуткай» запатрабавалі шпіталізацыі збітага, аднак супрацоўнікі міліцыі, якіх выклікалі ахоўнікі крамы, настойвалі на дастаўцы Аляксандра ў РУУС. Медыкі пагадзіліся заехаць з Аляксандрам у РУУС, а потым неадкладна даставіць яго ў бальніцу, бо агляд не пакідаў сумневаў — пералом скулавай косткі.

У такім жудасным стане Аляксандра ўпершыню за ўвесь гэты час ўбачыла яго родная цётка, якая беспаспяхова спрабавала высветліць у супрацоўнікаў ГЦ «Карона», дзе яе пляменнік і што ўвогуле адбываецца.

У Фрунзенскім РУУС збітага Аляксандра прыняць адмовіліся, але ў 10-ю бальніцу ён быў дастаўлены ў кайданках.

Да цяперашняга часу Аляксандр Вашкевіч непрацаздольны. Наступствы траўмы хрыбетніка застануцца ў яго на ўсё жыццё, піша «Платформа». Ужо зараз Аляксандр, які працуе кіроўцам, канстатуе, што кіраваць аўтамабілем больш за гадзіну ён не можа — хрыбет баліць так, што немагчыма доўга заставацца ў вертыкальным становішчы.

Па дадзеных «Платформы», увесь гэты час побач з ахоўнікамі гандлёвага цэнтра знаходзіўся супрацоўнік міліцыі, які не толькі не стаў на абарону збітага, але адмовіўся выклікаць яму хуткую дапамогу.

«Карона»: гэта Аляксандр збіў ахоўнікаў

23 мая супрацоўнік «Платформы» пагутарыў з адміністрацыяй ГЦ «Карона». Начальнік службы бяспекі заявіў, што… гэта Аляксандр збіў супрацоўнікаў «Кароны». Ахоўнікі нават звярнуліся ў міліцыю з заявамі аб збіцці іх Аляксандрам Вашкевічам.

Генеральны дырэктар ГЦ «Карона» пацвердзіў гэтую версію падзей, а таксама паведаміў «Платформе», што Аляксандр быў п’яны (утрыманне алкаголю ў крыві — 0,16 праміле) і раней судзімы.

Тым часам Аляксандр Вашкевіч накіраваў шэраг заяў і скаргаў на дзеянні супрацоўнікаў службы аховы ГЦ «Карона» і супрацоўнікаў міліцыі. Да цяперашняга часу рэакцыя рушыла ўслед толькі з боку ўчастковага інспектара па месцы жыхарства Аляксандра.

На днях ўчастковы выклікаў Вашкевіча і папярэдзіў яго аб адказнасці па арт. 400 Крымінальнага кодэкса (заведама лжывы данос).

Каментары60

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі3

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

«Пакуль пашпарт дзейнічае». Эмігранты пра тое, ці не страшна ім адпраўляць у Беларусь дзяцей на летнія канікулы1

Жыхары райцэнтра ў Віцебскай вобласці гадамі скардзяцца на дрэнную ваду

Расія нарошчвае вытворчасць «шахедаў» і неўзабаве зможа запусціць 2000 за адну ноч11

У Італіі 78-гадовы мужчына «ажыў» праз 30 хвілін пасля спынення сэрца4

У Цюменскай вобласці «герой СВА» забіў сваю жонку ў дзень вяселля11

«Хацеў выратаваць хаця б нейкую колькасць людзей». Дачка беларуса, затрыманага па справе «Беларускага Гаюна», расказала пра бацьку6

«Неверагодны спектакль крывадушніцтва». Дзмітрый Гурневіч абурыўся ажыятажам вакол скандалу на канцэрце Coldplay25

Беларуская гандбалістка будзе гуляць за зборную Румыніі

Для беларускага фестывалю вырабілі трохметровы хот-дог ФОТАФАКТ9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі3

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць