Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»33

Гайдукевіч агучыў сьпіс магчымых саступак Эўропе

А таксама спрагназаваў, калі апазыцыя прыдзе да ўлады. Піша ў сваім блогу Аляксандар Класкоўскі.

Усё ж нездарма, мусіць, так борзьдзенька ляпілі на пачатку лета "Белую Русь". Прапрэзыдэнцкая пратапартыя (во закруціў, язык зломіш:) можа ўступіць у гульню, калі будзе перагледжаны Выбарчы кодэкс. Сёньня аб такой магчымасьці заявіў адмысловы прадстаўнік міністра замежных спраў Сяргей Гайдукевіч. Наўрад ці гэта экспромт, ня ўзгоднены наверсе.

Агучаны Гайдукевічам сьпіс магчымых саступак Брусэлю выглядае так: "Мы згодныя на адкрыцьцё прадстаўніцтва Эўракамісіі і бюро Эўрапарлямэнту ў Беларусі. Мы гатовыя разглядаць пытаньне аб выбарчым заканадаўстве. Можна, напрыклад, перайсьці з мажарытарнай на прапарцыйна-мажарытарную сыстэму выбараў. Калі атрымаецца дыялёг з Эўропай, мы таксама можам увесьці пасаду амбудсмэна".

Фактычна абмаляваны максымум таго, на што можа сёньня пайсьці афіцыйны Менск. Нягуста. Вязкія перамовы аб адкрыцьці прадстаўніцтва Эўракамісіі доўжацца ўжо бог ведае колькі часу. Увесну гучала, што засталіся нібыта тэхнічныя дэталі. Даўно сядзіць на валізках у Кіеве будучы кіраўнік прадстаўніцтва сп.Хальцапфэль. Трактаваць чаканы пераезд гэтага шаноўнага джэнтльмэна ў Менск як прарыў у дачыненьнях з Захадам было б вялікай нацяжкай:)

Натуральна, ня зробіць тут рэвалюцыі (ні ў наўпроставым, ні ў пераносным сэнсе) і сама праца новага офісу. Ці нават двох, калі ашчасьлівяць шырокім жэстам яшчэ і Раду Эўропы (відаць, выступоўца меў на ўвазе пэрспэктыву адкрыць інфармбюро менавіта гэтай інстытуцыі. Ва ўсякім разе, пра гэта прасіў у Менску сп.ван дэр Ліндэн. Эўрапарлямэнт жа ёсьць не панэўрапейскай структурай, а ворганам Эўразьвязу). На ўнутрыпалітычную сытуацыю яны здольныя паўплываць, бадай, ня болей, чым звычайныя амбасады. Дый ня іх справа разгойдваць нашу лодку. БТ будзе кожны крок пільнаваць:)

Што да пасады амбудсмэна, дык такі варыянт даўно прагназаваў Анатоль Лябедзька, саркастычна дадаючы, што вось возьмуць ды даручаць місыю вядомаму дэпутату Касьцяну. Ва ўсякім разе, цяжка ўявіць фігуру, якая б задаволіла і ўладу, і апазыцыю.

Новым момантам падаецца хіба што гатовасьць да перагляду Выбарчага кодэксу. Яшчэ нядаўна спн.Ярмошына даводзіла, што ламаць яго няма патрэбы. Зрэшты, пераход да выбараў з выкарыстаньнем партыйных сьпісаў палітолягі пачалі прагназаваць, як толькі пайшоў працэс фармаваньня "Белае Русі". Разам з тым, ня факт, што наступная парлямэнцкая кампанія пройдзе па новай сыстэме. Пераробка выбарчага заканадаўства — справа няхуткая.

Галоўнае ж для афіцыйнага Менску — уцягнуць Эўропу ў дробны гандаль, які нічога не вырашае. Назарбаеў днямі паказаў майстар-клясу, як дамагацца "элегантнай перамогі" пры "прасунутай" выбарчай сыстэме.

ЗЫ. Прагноз, калі апазыцыя возьме уладу, шукайце па гіпэрспасылцы.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Ці спыніліся звальненні па палітычных матывах? Вось што расказалі ў некалькіх дзяржаўных арганізацыях4

Ці спыніліся звальненні па палітычных матывах? Вось што расказалі ў некалькіх дзяржаўных арганізацыях

Усе навіны →
Усе навіны

Полк Каліноўскага больш не бярэ ўдзелу ў штурмах. Чаму так?13

У Варшаве канцэрт Каржа пачынаецца са спазненнем ФОТЫ10

У Маладзечне на паркоўцы кіроўца «Лексуса» пераблытаў педалі і насмерць збіў жанчыну ВІДЭА2

«Прыйдзе час — лёд зноў трэсне, і нешта зноў будзе»5

У Варшаве прайшоў Марш Свабоды ФОТЫ14

Мілінкевіч: Калі ў 2020 годзе ў беларусаў яшчэ быў геапалітычны выбар, то цяпер яго няма7

У Мінску з'явіцца спарткомплекс з выхадам да набярэжнай. Будаўнікі паказалі, што там цяпер

Прадалі сядзібу Хлюдзінскіх у Шумілінскім раёне

Блогера Пятрухіна не пусцілі на «Новую Беларусь» — у выніку ён вёў стрым з-пад будынка13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці спыніліся звальненні па палітычных матывах? Вось што расказалі ў некалькіх дзяржаўных арганізацыях4

Ці спыніліся звальненні па палітычных матывах? Вось што расказалі ў некалькіх дзяржаўных арганізацыях

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць