Эканоміка33

МВФ прадракае Беларусі дэзінфляцыю

Эксперты Міжнароднага валютнага фонду мяркуюць, што курс грашова-крэдытнай палітыкі ўлад Беларусі рызыкуе аказацца празмерна аслабленым.

У прадстаўленым МВФ 12 чэрвеня дакладзе аналітыкі фонду канстатуюць: «Афіцыйныя органы імкнуцца дамагчыся інфляцыі на ўзроўні 12% да канца 2013 года ва ўмовах няпоўнай асновы грашова-крэдытнай палітыкі, у цэнтры якой знаходзяцца кароткатэрміновы мэтавы паказчык інфляцыі з дапаможнымі кантрольнымі паказчыкамі па грашова-крэдытных агрэгатах і гнуткі абменны курс».

Паводле меркавання экспертаў фонду, адсутнасць апераджальных элементаў і эпізадычнае прымяненне мноства інструментаў: дырэктыўных ставак, нарматываў абавязковых рэзерваў і адміністрацыйных мер — галоўныя слабыя бакі асновы грашова-крэдытнай палітыкі.

«Наяўнасць вялікіх аб’ёмаў ільготных крэдытаў і рост значэння крэдытавання ў замежнай валюце яшчэ больш ускладняюць правядзенне грашова-крэдытнай палітыкі», — гаворыцца ў дакладзе МВФ.

Як адзначаюць эксперты фонду, цяперашні курс палітыкі «цяжка ацаніць», у тым ліку з-за рэзкіх ваганняў інфляцыі ў першыя месяцы 2013 года.
«Аднак калі адзначаны ў апошні час трэнд зніжэння інфляцыі не захаваецца, мэтавы паказчык на ўзроўні 12%, верагодна, застанецца сёлета недасяжным. Акрамя таго, стварае рызыкі прыкметнае паслабленне ў апошнія месяцы ўмоў ліквіднасці, якая прадстаўляецца ў межах пашыранай падтрымкі ліквіднасці НБРБ», — лічаць у МВФ.

Персанал фонду рэкамендаваў Нацбанку ўзмацніць жорсткасць умоў ліквіднасці і быць гатовым да прыняцця далейшых мер па забеспячэнні дэзінфляцыі.
«Ва ўмовах моцнай нявызначанасці ў дачыненні да верагоднасці далейшага зніжэння інфляцыі (якое спатрэбіцца для зніжэння інфляцыі да мэтавага паказчыка 12%) і захавання высокіх інфляцыйных чаканняў неабходны комплексны падыход. Па-першае, Нацбанку варта звузіць ліквіднасць для прывядзення ставак грашовага рынку ў адпаведнасць са стаўкай рэфінансавання і звузіць калідор дырэктыўнай стаўкі для памяншэння зменлівасці працэнтных ставак. Па-другое, яму неабходна выкарыстоўваць меры макрапрудэнцыйнай палітыкі для стрымлівання хуткага росту крэдытавання ў замежнай валюце. Па-трэцяе, калі зніжэнне інфляцыі, якое назіраецца апошнім часам, не прадоўжыцца на працягу некалькіх наступных месяцаў, спатрэбіцца павысіць дырэктыўныя стаўкі для забеспячэння далейшай дэзінфляцыі»,-- адзначаюць аналітыкі МВФ.

На думку экспертаў фонду, Нацбанку варта таксама без прамаруджання павысіць стаўкі, «калі экспансіянісцкая палітыка ў сферы заработнай платы ці мэтавага крэдытавання пачне пагражаць стабільнасці, ці зноў ўзнікне значны паніжальны націск на абменны курс».

МВФ таксама раіць Нацбанку ўстрымацца ад адміністрацыйных мер для стрымлівання ставак камерцыйнага крэдытавання, паколькі такія меры «маскіруюць стан грашова-крэдытнай палітыкі і празмеру перашкаджаюць дзейнасці банкаў».

Акрамя таго, эксперты фонду заяўляюць пра неабходнасць падтрымліваць гнуткі абменны курс у якасці буфера для абароны ад шокаў і змякчэння знешніх дысбалансаў. «Інтэрвенцыі ў цэлым павінны праводзіцца толькі для згладжвання празмернай зменлівасці абменнага курсу, не перашкаджаючы пры гэтым асноўнаму трэнду абменнага курсу. Пры гэтым, з прычыны невялікага аб’ёму рэзерваў і адсутнасці прыкмет заніжанага абменнага курсу рубля, афіцыйным органам варта скарыстацца магчымасцю для нарошчвання рэзерваў у перыяды павышальнага націску на абменны курс», — рэкамендуе МВФ.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Расійская армія прарвала пад Дабраполлем апошнюю капітальную лінію абароны Данбаса3

Расійская армія прарвала пад Дабраполлем апошнюю капітальную лінію абароны Данбаса

Усе навіны →
Усе навіны

«Такое — паўсюдна». Відэа з каровамі ў гразі ў Добрушскім раёне стала вірусным у сацсетках6

Ціханоўская напярэдадні сустрэчы Трампа і Пуціна: Мы не павінны дазволіць Маскве ствараць сферы ўплыву10

Мужчына і дзяўчына з Мінска на яхце з 17-гадовым стырнавым перакуліліся на возеры ў Браславе — выратавалі ўсіх траіх

Загінуў 24-гадовы z-блогер Святоша, які хваліўся забойствамі палонных10

На прыпынку «Ламаносава» ў сталіцы адрамантавалі асфальт. Вынік уражвае2

У паўднёвай Еўропе стаіць чырвоная спёка4

Маці чатырох дзяцей, якую схапілі на выхадзе з анкадыспансера, адпусцілі да суда дадому2

«Расіяне зайздросцяць узроўню беларускага адзінства»42

На МАЗе выбралі маскота і далі яму імя14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійская армія прарвала пад Дабраполлем апошнюю капітальную лінію абароны Данбаса3

Расійская армія прарвала пад Дабраполлем апошнюю капітальную лінію абароны Данбаса

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць