Здарэнні

Мужчына і дзяўчына з Мінска на яхце з 17-гадовым стырнавым перакуліліся на возеры ў Браславе — выратавалі ўсіх траіх

У Браславе на возеры Дрывяты ўдзень 10 жніўня перакулілася прагулачная яхта, на якой 17-гадовы хлопец катаў 36-гадовага мінчука і яго 32-гадовую сяброўку. Работнікі ратавальнай станцыі Таварыства выратавання на водах даставілі на бераг і людзей, і яхту.

Начальнік Браслаўскай ратавальнай станцыі раённай арганізацыі Таварыства выратавання на водах Андрэй Ахрамовіч расказаў Kraj.by:

— Яхта з трыма чалавекамі на борце ўдзень 10 жніўня выйшла на возера Дрывяты ў Браславе. А 15:40 наш вартавы заўважыў, што судна перакулілася. Мы адразу накіраваліся да месца здарэння. Гэта адбылося прыкладна за паўтары кіламетры ад берага. Глыбіня там — парадку 8—10 метраў. Спачатку паднялі на борт пацярпелых і даставілі іх на бераг. Потым вярнуліся да яхты, нырнулі, адчапілі ад яе ветразі, перакулілі і таксама адбуксіравалі да берага. Усе трое адчувалі сябе нармальна і ад медыцынскай дапамогі адмовіліся.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Абмяркоўваем пытанне аб вызваленні яшчэ 1300 зняволеных». Трамп расказаў, пра што гаварыў з Лукашэнкам27

«Абмяркоўваем пытанне аб вызваленні яшчэ 1300 зняволеных». Трамп расказаў, пра што гаварыў з Лукашэнкам

Усе навіны →
Усе навіны

Загінуў 20-гадовы лунінецкі міліцыянер5

Маладога айцішніка з Магілёва асудзілі па чатырох палітычных артыкулах і адправілі ў калонію2

Кіты, карабель-прывід і чырвонае святло: беларус перасёк Атлантыку пад ветразем3

Колькасць машын на польскай мяжы пераваліла за 3500 — гэта рэкорд6

Сустрэча Трампа і Пуціна пачнецца а 22-й гадзіне

Толькі 1% тых, хто выжыў пасля Хірасімы і Нагасакі, пасля памерлі ад ракавых хвароб, выкліканых радыяцыяй9

«Нёман» урваў перамогу ў «Клаксвіка» па пенальці і прабіўся ў плэй-оф кваліфікацыі Лігі канферэнцый13

Прарыў расіян каля Дабраполля: ці сапраўды УСУ ўдалося нейтралізаваць пагрозу2

Трамп спадзяецца на добрую сустрэчу з Пуціным, але не лічыць яе самай важнай5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Абмяркоўваем пытанне аб вызваленні яшчэ 1300 зняволеных». Трамп расказаў, пра што гаварыў з Лукашэнкам27

«Абмяркоўваем пытанне аб вызваленні яшчэ 1300 зняволеных». Трамп расказаў, пра што гаварыў з Лукашэнкам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць