Улада22

Мікалай Статкевіч раскрытыкаваў справаздачу Юстаса Палецкіса аб сітуацыі ў Беларусі

Мікалай Статкевіч, які адбывае пакаранне ў закрытай турме № 1 у Магілёве, выступіў з крытыкай у адрас справаздачы еўрапарламентарыя Юстаса Палецкіса па сітуацыі ў Беларусі. Аб гэтым гаворыцца ў адным з трох лістоў, якія ў мінулую суботу атрымала яго жонка Марына Адамовіч.

Паводле яе слоў, Статкевіча здзівіў тэзіс Палецкіса аб «паляпшэнні сітуацыі ў Беларусі ў 2012 годзе». «Наколькі я памятаю, у гэтым годзе чацвёра з „палітычных“ былі рашэннем судоў пераведзены з калоній у турмы.
Гэта істотнае пагаршэнне сітуацыі для нас. У савецкія часы адзін дзень у турме аба СІЗА залічваўся за два дні ў калоніі, я ўжо не кажу аб тым ціску, які прыйшлося вытрымаць большасці з нас», — адзначыў асуджаны палітык.

«Калі гэта паляпшэнне, то што ж тады пагаршэнне? Такое ўражанне, што спадар Палецкіс клапоціцца не аб паляпшэнні сітуацыі тут, а аб’ёмах перавалкі грузаў з Клайпедскага порта», — працытавала мужа Адамовіч.

Акрамя таго, Статкевіч выказаўся пра намер Расіі да 2015 года размясціць на тэрыторыі Беларусі знішчальны авіяполк. «Па БТ даведаўся пра авіябазу, зноў нахілілі… Нафтавы баланс цяпер, магчыма, падпішуць. Але грошы праядуць, а потым прыйдзе час чарговага балансу, і што далей?» — задаецца ён пытаннем.

Яшчэ адна падзея, якая негатыўна ацэньваецца ў лістах Статкевіча, — ініцыятыва бабруйскіх актывістаў, якія заклікалі грамадзян слаць лісты асуджанаму анархісту Яўгену Васьковічу з прапановай напісаць прашэнне аб памілаванні.

Адамовіч паведаміла, што ў мінулую суботу яе муж змог патэлефанаваць. З гэтай размовы ёй стала зразумела, што ў нядаўнім мінулым супраць Статкевіча зноў была спроба правакацыі, аднак, адзначыла яна, «яго дух не зломлены».

У маі 2011 года суд Ленінскага раёна Мінска прыгаварыў Мікалая Статкевіча да шасці гадоў пазбаўлення волі па абвінавачанні ў арганізацыі масавых беспарадкаў у дзень выбараў прэзідэнта, 19 снежня 2010 года. Палітык адбываў пакаранне ў шклоўскай калоніі № 17, аднак у студзені 2012 года яму ўзмацнілі ўмовы адбывання пакарання, перавёўшы ў следчы ізалятар Магілёва. Адміністрацыя шклоўскай калоніі палічыла, што асуджаны палітык «не стаў на шлях выпраўлення», «да ўмоўна-датэрміновага вызвалення не імкнецца» і пасля адбыцця пакарання наважаны «весці злачынны лад жыцця». Паводле звестак жонкі палітыка, фармальнай падставай для гэтых абвінавачанняў стала адсутнасць на адзенні Статкевіча біркі з нумарам зняволенага, а таксама тое, што ён не ўказаў у спісе асабістых рэчаў насоўкі.

Мікалай Статкевіч — адзіны кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2010 года, які дагэтуль знаходзіцца ў зняволенні. Яму неаднаразова прапаноўвалі напісаць прашэнне аб памілаванні на імя Лукашэнкі, аднак Статкевіч катэгарычна адмаўляўся гэта зрабіць. Пасля гэтага націск на палітзняволенага ўзмацніўся.

Аляксандр Лукашэнка неаднаразова заяўляў, што яго апаненты, якія знаходзяцца ў зняволенні, могуць быць вызвалены пры ўмове, што напішуць прашэнне аб памілаванні.

Каментары2

Цяпер чытаюць

«Вызвалены» Статкевіч знайшоўся ў калоніі Глыбокага

Усе навіны →
Усе навіны

«Просты чалавек сабе такое дазволіць не можа». Беларуска паказала, што купіла на 440 рублёў для сябе і дваіх дзяцей13

Гэта не вызваленне, а дэпартацыя. Дуліна адказала Рудкоўскаму38

Не насіце гэтых гадзіннікаў з касцюмам! Правілы выбару мужчынскіх гадзіннікаў 10

У Расіі дзіця захлынулася ў ванне, маці засілілася. А бацька? Даўно загінуў на «СВА»7

Келаг: 19 дронаў у Польшчы не могуць быць выпадковасцю, Пуцін ссоўвае межы дазволенага4

Дроны атакавалі нафтаперапрацоўчы завод і чыгунку ў Ленінградскай вобласці — грузавы цягнік сышоў з рэек4

На дне беларускага возера знайшлі старажытнае паселішча. Яго месца вучоныя трымаюць у тайне11

Жонка і падчарка Аляксандра Глеба запусцілі ўласны брэнд жаночага адзення. Будуць канкураваць са сваячкай5

Камароў прыцягваюць людзі, якія напярэдадні пілі піва і займаліся сэксам7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вызвалены» Статкевіч знайшоўся ў калоніі Глыбокага9

«Вызвалены» Статкевіч знайшоўся ў калоніі Глыбокага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць