Грамадства7878

Прафесар БДУ патрабуе паставіць у Мінску помнік імператару Аляксандру ІІ

«Аляксандр II пакінуў яркі след у нашай гісторыі. Ён не толькі адмяніў прыгоннае права, але і ажыццявіў цэлую хвалю рэформаў 60–70 гадоў XIX ст. Таму нічога дрэннага ў тым, што прадстаўнікі беларускай грамадскасці выступілі з ініцыятывай аднавіць помнік цару-рэфарматару, асабіста я не бачу»,
— заявіў у інтэрв’ю Regnumдоктар гістарычных навук, прафесар Уладзімір Кошалеў.

«Ужо адно тое, што ў беларускіх губернях адмена прыгоннага права адбывалася найбольш паслядоўна і на больш выгадных для сялян умовах, чым у цэнтральных рэгіёнах Расійскай імперыі,

кажа пра тое, што помнік Аляксандру II у Мінску варта аднавіць. Калі немагчыма аднавіць гэты помнік,
то варта яго ўсталяваць — новы, што будзе цалкам апраўдана», — сказаў прафесар.

На думку Кошалева, аднаўленне помніка Аляксандру II, вядомага таксама як «Вызваліцель» (за вызваленне сялян ад прыгоннай залежнасці) зусім не супярэчыць дзяржаўнай ідэалогіі Беларусі.
«Аднаўленне або ўсталяванне помніка Аляксандру II у Мінску цалкам адказвае духу знешнепалітычнага курсу Беларусі на стратэгічны саюз з Расійскай Федэрацыяй, на пабудову сумеснымі намаганнямі Еўразійскага саюза», — сказаў ён.

Кошалеў адзначыў: «Наўрад ці хто-небудзь з навукоўцаў зможа адмаўляць значэнне тых рэформаў, якія ажыццявіў імператар Аляксандр II.
Аднаўленне яму помніка было б вельмі сімвалічным менавіта на ранейшым месцы — на мінскай плошчы, якая цяпер называецца «Плошча Свабоды».

Аляксандр ІІ стаў царом у 1855 г. Сярод іншага, у перыяд яго кіравання было задушана Паўстанне 1863 г. і працягнулася русіфіккцыя края.

Помнік Аляксандру ІІ быў пастаўлены ў Мінску ў 1901 г.

Знаходзіўся на Саборнай плошчы (цяпер плошча Свабоды), каля Ратушы. Пастамент уяўляў сабой чатырохкантовую прызму з чорнага граніту. Сам бюст імператара быў выкананы з бронзы. Надпіс на помніку: «Імператару Аляксандру II. Удзячныя грамадзяне горада Мінска. 1900». У цёмны час сутак ён асвятляўся двума электрычнымі ліхтарамі, якія стаялі па баках.

Помнік Аляксандру II быў першым менавіта скульптурным помнікам, усталяваным у Мінску. Урачыстае адкрыццё помніка, як новай славутасці горада, сабрала велізарную колькасць мінчан і гасцей горада. У 1917 г. помнік быў дэмантаваны.

Каментары78

Цяпер чытаюць

Замест вайны сланы ў новай кнізе Сашы Філіпенкі. І Масква3

Замест вайны сланы ў новай кнізе Сашы Філіпенкі. І Масква

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус з ізраільскага Бат-Яма паказаў сваё жыллё пасля ўдару іранскіх ракет11

У Венецыі пратэстуюць супраць вяселля амерыканскага мільярдэра Джэфа Безаса4

Па Мінску прайшла працэсія з некалькіх тысяч чалавек2

Анколаг назвала самыя распаўсюджаныя віды раку3

Гэта Егіпет? Дом са сфінксам пад Віцебскам здзівіў тыкток4

Ізраіль забіў кіраўніка іранскай разведкі і ягонага намесніка2

Тэгеран гарыць. Ізраільскія знішчальнікі працягваюць удары, пакуль СПА Ірана бяссільная23

Пчолы захапілі веласіпед мінчука, пакуль ён быў у краме ФОТАФАКТ5

Гігін агучыў сваю версію нацыянальнай ідэі61

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Замест вайны сланы ў новай кнізе Сашы Філіпенкі. І Масква3

Замест вайны сланы ў новай кнізе Сашы Філіпенкі. І Масква

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць