Грамадства

У Мінску стартаваў праект «PR недзяржаўных арганізацый, ініцыятыў, кампаній. Візітоўкі»

У Мінску, у офісе Цэнтра прававой трансфармацыі Lawtrend, прэзентаваны праект «PR cацыяльна значных праектаў» грамадскай ініцыятывы PRацоўня сацыяльнай рэкламы.

Як выглядаюць іншыя візітоўкі — можна пабачыць тут.

Місія праекту: зрабіць станоўчае больш заўважным у соцыюме.

Сутнасць: у папулярных людных месцах сталіцы і абласных цэнтраў Беларусі размесцяць стэнды (на фота) з візітоўкамі разнастайных недзяржаўных арганізацый, ініцыятыў, кампаній, курсаў. Мяркуецца, што такімі люднымі месцамі будуць бібліятэкі, кінатэатры, інтэлектуальныя кавярні. Сярод удзельнікаў пілотнага праекту — і часопіс па правах чалавека LawtrendMonitor, і кампанія «За НЕсмяротнае пакаранне», і Офіс па правах людзей з інваліднасцю», і дабрачынная крама «Калі Ласка», і Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў.

Аўтары ідэі: кіраўнік Lawtrend Алена Танкачова, каардынатар і капірайтар — Юлія Рымашэўская.

Паводле Юліі, такі праект наспеў даўно: «Вось колькі няўрадавых арганізацый ці ініцыятыў назаве звычайны жыхар Менску, калі яго прыпыніць на вуліцы — і запытацца? 10? 5? 30? А насамрэч іх толькі зарэгістраваных — каля трох тысяч. А ёсць яшчэ тыя, што не патрабуюць рэгістрацыі і тыя, што не зарэгістраваныя з іншых прычын».

Бракуе вядомасці праектаў НДА, на погляд Юліі, — недастатковыя высілкі распаўсюду пра сябе інфармацыі, а таксама абыякавасць да сацыяльнай праблематыкі з боку СМІ:

«Паводле некаторых даследванняў, у постсавецкіх рэспубліках унікальна высокі ўзровень даверу да інфармацыі, падаванай СМІ. Таму, акцэнтуючы ўвагу на той ці іншай з’яве, праблеме альбо наадварот, ігнаруючы нешта — СМІ фармуе ўяўленне пра гэта ў сваіх чытачоў, слухачоў, гледачоў. А тэндэнцыі, агульныя для журналістыкі паўсюдна — гэта пошук сенсацыі і скандалу і негатыву. І гэтага негатыву ўвесь час более. А тым часам добрага не становіцца менш. Яго проста ўсё меней заўважаюць. І, на наш погляд, добраму і станоўчаму ў жыцці патрабуецца PR. Яго „ёсць у нас“, як той казаў. Мы спадзяемся на падтрымку з боку СМІ. Давайце падкрэсліваць — патрэбнае ў жыцці. Курсівам ці bold: як заўважней».

Адказваючы на пытанні пра будучае развіццё праекту, Рымашэўская падкрэсліла значнасць выкарыстання ўсяго патэнцыялу зробленага: «Часцяком здараецца, што файны прадукт губляе сэнс ад недапрадуманасці распаўсюду. І ляжыць, сам сабе такі прэўкрасны, на паліцах, пыліцца. Мы не жадаем патрапіць у гэтую пастку. Найперш зробім акцэнт на распаўсюдзе нашых стэндаў. Шукаем аднадумцаў і адкрыты да прапаноў пляцовак для іх».

Старонка PRацоўнi сацыяльнай рэкламы ў фэйсбуку.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Учора Мінск зноў затапіла. Чаму сталіца не гатовая да дажджоў?4

Учора Мінск зноў затапіла. Чаму сталіца не гатовая да дажджоў?

Усе навіны →
Усе навіны

«Заказаў больш, чым машын на лініі». Кіраўнік «А1 таксі» — пра цэны і беларускую мову ў дадатку2

Як самыя небяспечныя наркакартэлі свету захопліваюць Еўропу10

Багацце Ілана Маска за адзін дзень скарацілася на $34 млрд пасля сваркі з Трампам4

Намесніца рэдактара «Мінск-Навін» расказала, як змянілася яе жыццё пасля шлюбу з мусульманінам з Сірыі15

У Кіеве пад расійскім ударам загінулі трое ратавальнікаў

«Гісторыя не выклікае даверу». Польшча перадала Літве справу аб міжнароднай абароне беларускі, якая часта ездзіла ў камандзіроўкі7

«Я ведаю, што на гэтай вайне я здохну. Але хачу стварыць нармальны штуршок руху»: выйшла другая частка фільма «Волат. Жыццё на нулі»9

У Казахстане патлумачылі загадкавыя агні ноччу над краінай

Ціханоўская пра высылку з Беларусі ў жніўні 2020: Мне далі на зборы 20 хвілін43

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Учора Мінск зноў затапіла. Чаму сталіца не гатовая да дажджоў?4

Учора Мінск зноў затапіла. Чаму сталіца не гатовая да дажджоў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць