Здарэнні11

Следства па справе Данькова завершана, яго вінавацяць паводле сямі артыкулаў КК

Абвінавачаны застаецца пад вартай. Ён і яго абаронцы пачалі азнаямленне з матэрыяламі крымінальнай справы.

Упраўленнем Следчага камітэта па Мінску завершана папярэдняе расследаванне па крымінальнай справе ў дачыненні да генеральнага дырэктара УП «Данькаў-клуб».

Як паведамілі БелаПАН у аддзеле інфармацыі і сувязі з грамадскасцю Следчага камітэта Беларусі, яму выстаўлена канчатковае абвінавачанне на падставе некалькіх артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры (ч. 2 арт. 243); выкарыстанне прастытуцыі ці стварэнне ўмоў для прастытуцыі (ч. 2 арт. 171); службовы падлог (ч. 1 арт. 427); падробка, выраб, выкарыстанне або збыт падробленых дакументаў (ч. 1 арт. 380); саўдзел у фальсіфікацыі доказаў па грамадзянскай ці гаспадарчай справе (ч. 6 арт. 16, арт. 395), уцягванне ў прастытуцыю (ч. 2 арт. 171–1); выраб і распаўсюджванне парнаграфічных матэрыялаў ці прадметаў парнаграфічнага характару (ч. 1 арт. 343).

Нагадаем, уладальнік Dankoff Club Юрый Данькоў быў затрыманы 4 верасня 2012 года. У гэты дзень у Dankoff Club правялі вобыск і іншыя следчыя дзеянні ў межах крымінальнай справы, распачатай ў канцы жніўня Следчым камітэтам у дачыненні да мастацкага кіраўніка і адміністратара ТАА Dankoff Club. Яны падазраюцца ў тым, што з 2006 года давалі памяшканні ў клубе для прастытуцыі. Дзеянні службовых асоб кваліфікаваны на падставе ч. 2 арт. 171 КК. Мастацкі кіраўнік Dankoff Club затрыманы.

7 верасня Юрыю Данькову было выстаўлена абвінавачанне ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 171 КК (выкарыстанне прастытуцыі ці стварэнне ўмоў для прастытуцыі, учыненыя службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў).

Каментары1

Цяпер чытаюць

Ганна Бонд у захапленні ад канцэрта Лепса. Але пакрыўдзілася на абурэнне сваіх падпісчыкаў22

Ганна Бонд у захапленні ад канцэрта Лепса. Але пакрыўдзілася на абурэнне сваіх падпісчыкаў

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў46

Былую настаўніцу з Магілёва, якая перайшла ў SMM, асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»2

Зяленскі: У Пакроўску 314 расійскіх вайскоўцаў. Украінскія СМІ: Гэта шмат, Пакроўск сыплецца

Лукашэнка даў указанні адносна дзеянняў на мяжы з Літвой. Якія — пакуль няясна7

Тызенгаўзы супраць Радзівілаў: даходзіла да прамысловага шпіянажу

Какава пры сядзячай працы ратуе лепш за фітнэс? Нечаканыя вынікі даследавання4

Памёр Вячаслаў Рагойша2

Старшыня парламента Чэхіі выклаў відэа, як дапамагае здымаць украінскі сцяг з будынка6

Служба бяспекі Лукашэнкі не пускала простых мазырчукоў на мост цераз Прыпяць, пакуль той яго адкрываў11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ганна Бонд у захапленні ад канцэрта Лепса. Але пакрыўдзілася на абурэнне сваіх падпісчыкаў22

Ганна Бонд у захапленні ад канцэрта Лепса. Але пакрыўдзілася на абурэнне сваіх падпісчыкаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць