У Іспаніі нецвярозы беларус на грузавіку зачапіў прыпаркаваныя аўтамабілі
У іспанскай Севільі мясцовая паліцыя затрымала 49‑гадовага беларуса, які, седзячы за рулём грузавіка, здзейсніў адразу некалькі парушэнняў, паведамляе «Беларусь і свет».

Польскі фургон з нашым суайчыннікам спынілі на праспекце Авеніда-дэ-ла-Пальмера пасля таго, як ён сутыкнуўся з некалькімі прыпаркаванымі транспартнымі сродкамі.
Кіроўца, узровень спіртнога ў арганізме якога перавышаў дапушчальную норму ў 4 разы, быў за рулём значна даўжэй за дазволены час і пры гэтым ужываў моцны алкаголь.
Таксама высветлілася, што ён перавозіў у сваім 40‑тонным аўтамабілі па цэнтры горада цяжкае абсталяванне, перавышаючы дазволеную вагавую мяжу.
Цяпер чытаюць
Сумленне, каханне, колы пекла і галівудскі фінал. У сям’і будаўніка і бібліятэкаркі з Пружанскага раёна Ігара і Юліі Лаптановічаў арыштавалі спачатку яго, пасля — яе, а пасля і бабулю
Каментары