Здарэнні11

Ахвяры Купалля не трымаюць зла на Пушкіна

14-гадовай Ганне, якая абгарэла на Купаллі, патрэбная перасадка скуры.

Маці дзяўчынкі спадарыня Вольга, якая таксама цяпер у апёкавым цэнтры, распавяла, што сама ідзе на папраўку, а яе дачку чакае аперацыя і рэабілітацыя.

«У мяне са здароўем больш-менш усё добра, хоць прыгажуняй мяне і не назавеш. Апёкі амаль загаіліся, але ёсць некаторыя наступствы, якія могуць быць небяспечнымі. Таму пакуль не выпісваюць, — заявіла Вольга. —

У маёй дачкі сітуацыя больш складаная. Патрабуецца перасадка скуры на правай руцэ. Магчыма, аперацыя адбудзецца заўтра. Напакутавалася, канечне, яна ад болю і ад стрэсу.
У яе былі апёкі ІІ і ІІІ ступені. Добра, што твар полымя мала закранула. Ганна амаль не можа рухацца, з чужой дапамогаю можа сесці. Учора намацала, што абгарэлі валасы, — моцна плакала. Але валасы — гэта нічога, адрастуць нанава.
З Ганнай пастаянна знаходзіцца бабуля, бо дзяўчынка зусім бездапаможная, не можа нават паесці сама.
Лекарка сказала, што не менш за два тыдні пасля аперацыі яшчэ будзем ляжаць у лякарні. Гэта калі не будзе наступстваў».

22 ліпеня спадарыні Вользе тэлефанавалі са следчага камітэта Крупскага раёна. Пыталіся, ці будзе падаваць позву на Алеся Пушкіна.

«Я пакуль не ведаю, што адказаць. Бо не ведаю, якія наступствы будуць і што будзе з дачкой. Вядома, не хацелася б, бо Алесь добры чалавек і вельмі пацярпеў маральна. У мяне няма мэты, каб яго пасадзіць у турму. Зразумела, што гэта выпадковасць, неасцярожнасць», — сказала спадарыня Вольга.

Маці іншай пацярпелай, 22-гадовай Паліны, увесь час побач з дачкой у Рэспубліканскім апёкавым цэнтры. Спадарыня Вераніка паведаміла, што ў яе дачкі справы ідуць добра, настрой бадзёры.

«Але калі выпішуць — пакуль невядома, усё залежыць ад таго, калі загояцца раны. Адразу пасля здарэння Паліне было цяжкавата: і боль, і стрэс, і спалохалася, і крыўдна, і нечакана. Але з часам боль праходзіць, я побач пастаянна, таму псіхалагічны стан Паліны добры», — кажа маці Паліны.

Спадарыні Вераніцы таксама тэлефанавалі са следчага камітэта Крупскага раёна. Яна адказала, што іх супольнае з Палінай рашэнне — позву не падаваць.

«Мы прэтэнзій да Алеся Пушкіна не маем. Я так і сказала следчаму. Ні я, ні Паліна на Пушкіна зла не трымаем, таму што ніякай злой задумы ў яго не было, здарыўся няшчасны выпадак праз неасцярожнасць. Я Пушкіна асабіста не ведаю. Але некалькі разоў размаўляла з ім па тэлефоне. Ён сам тэлефануе, запытваецца пра стан Паліны. У мяне пра яго склалася добрая думка».

***

Няшчасны выпадак здарыўся ў ноч з 6 на 7 ліпеня ў Бабры (Крупскі раён Менскай вобласці), у сядзібе мастака Алеся Пушкіна. Гатавалі крупнік. Агонь перакінуўся на спірт, які гаспадар заліваў у чан. У выніку апёкі рознай ступені атрымалі пяць чалавек, двое з іх трапілі ў рэанімацыю. Праз некалькі дзён пацярпелых перавезлі ў апёкавы цэнтр у Мінск.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Вялікая гутарка з Лесяй Руднік пра сэксізм, мужа-рэслера, заробак доктаркі навук у Швецыі, апазіцыю і памылку Еўрасаюза14

Вялікая гутарка з Лесяй Руднік пра сэксізм, мужа-рэслера, заробак доктаркі навук у Швецыі, апазіцыю і памылку Еўрасаюза

Усе навіны →
Усе навіны

У Гродзенскай вобласці летась распачалі 384 крымінальныя справы «экстрэмісцкай» накіраванасці1

Адзінокі пенсіянер з Брэста праз ДНК-тэст знайшоў сваю дачку з Далёкага Усходу

Гэтай ноччу тэмпература паветра апускалася да 21 градуса

Севярынец: Латушка — найлепшая альтэрнатыва на пасаду прэм'ер-міністра вольнай Беларусі31

«Яна хоча забраць сабе нават тое, што з’яўляецца маім». Экс-прадзюсарка Леры Яскевіч эмацыйна адказала на ўсе абвінавачванні8

Ціма Беларускіх паехаў у першы вялікі тур пасля хатняй хіміі за наркотыкі — па Расіі15

Мінскбуд паказаў, як выглядае новая інфекцыйная бальніца2

ФСБ: Падазраваныя ў замаху на генерала ГРУ Аляксеева былі завербаваныя СБУ пры садзейнічанні спецслужб Польшчы6

Куды глядзіць цэнзура? У Расіі знялі серыял пра горад у рэзервацыі, поўны палітычных матываў7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вялікая гутарка з Лесяй Руднік пра сэксізм, мужа-рэслера, заробак доктаркі навук у Швецыі, апазіцыю і памылку Еўрасаюза14

Вялікая гутарка з Лесяй Руднік пра сэксізм, мужа-рэслера, заробак доктаркі навук у Швецыі, апазіцыю і памылку Еўрасаюза

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць