Грамадства1616

Вядомая экскурсаводка: Райвыканкам прывёў у запусценне парк ксяндза Булькі ў Мосары

Вядомы экскурсавод Нэлі Назарава даслала ў рэдакцыю газеты «Турызм і адпачынак» наступны ліст:

«21 ліпеня 2013 года група турыстаў з Мінска наведала Мосар. На стаянцы аўтобусаў — пуста, хоць гэта быў выходны дзень. Раней, за айцом Юзафам Булькам, нельга было знайсці месца для паркоўкі.

Але затое пільнуе касірка ў касе-хатцы. Аплацілі па 4000 руб. за ўваход кожнага чалавека ў дэндрапарк — так назвалі тое, што стварыў айцец Юзаф з парафіянамі ў вёсцы Мосар.

Пасля яго смерці ў студзені 2010 г. за касцёлам замацавалі 2 га (перад яго уваходам), а астатнюю тэрыторыю перадалі аддзелу культуры г. Глыбокае.

На тэрыторыі, замацаванай за касцёлам Св. Ганны, — парадак.

Прыгожа квітнеюць на сажалцы ружовыя, жоўтыя і белыя лілеі (лотасы). Каля помніка папу Яну Паўлу II стаіць агава, якая раней знаходзілася за касцёлам насупраць плябаніі. Усё добра.

Паклаўшы кветкі на магілу айца Юзафа, на якой іх і так нямала, з болем глядзіш на тое, што дзеецца на астатняй тэрыторыі, якую ўзяўся даглядаць Глыбоцкі аддзел ідэалагічнай працы.

Ніхто не пасадзіў ніводнай кветкі — толькі самасевам растуць мнагалетнікі. У міні-заапарку толькі адзін індык, і самотна мітусіцца ў вальеры малады страус. Яго пара, стравусіха, памерла неўзабаве пасля кс. Юзафа, нібы спяшалася за ім. Гэтая пара была падораная а. Юзафу дырэктарам «Салаўінага гаю».

За ім тут былі і баранчыкі, і гусі, пеўнік і іншая жыўнасць, якая цешыла і дзяцей, і дарослых, што прыязджалі ў Мосар на экскурсію.

Дзеля айца Юзафа людзі ехалі сюды бясконцым патокам!

Ідзем з групай да крыніцы. Жах! На сажалцы з абодвух бакоў расселіся рыбакі ў камуфляжнай форме, а каля крыніцы няма ні кубачка, ні шкляначкі.

Пайшлі на сцежку цвярозасці. Ужо здалёк відаць, што каля скульптуры цара Давіда пасвіцца цяля. Адзін рыбак падышоў да мяне і, выдыхаючы пары алкаголю, спытаў, навошта сюды ідуць турысты. Я папрасіла яго адвесці цяля — адмовіўся.

Ад скульптуры Майсея са скрыжалямі Запавету пайшлі да вадаспаду. Раней уздоўж дарожкі стаялі плакаты з выказваннямі вялікіх людзей пра шкоду п’янства, а цяпер іх няма.

На вадаспадзе — буралом.

Жах і жах!

Ідзеш і разумееш, які менавіта подзвіг здзейсніў айцец Юзаф: ён ператварыў п’яную вёску ў райскі сад.

А праз тры гады пасля яго смерці ўсё вяртаецца назад. Ізноў п’яныя! Быдла пасуць на зямлі санктуарыя! І нікому да гэтага няма справы!

Вярнуўшыся ў Мінск, 22 ліпеня тэлефаную ў Глыбокае начальніку аддзела па ідэалагічнай працы Таццяне Леанідаўне.

У адказ на маё абурэнне яна адказвае, што ў штаце на 16 га — толькі 2 чалавекі, касір і музейны работнік, і яны фізічна не паспяваюць прыводзіць тэрыторыю ў парадак і сачыць за ёй.

Паўстае пытанне: а навошта бралі? За кс. Юзафам ніхто грошы за ўваход не збіраў, аднак парадак быў ідэальны.

З любові і павагі да айца Юзафа прыхаджане даглядалі ўсё самі і лічылі гонарам папрацаваць каля касцёла. А цяпер?..

Чарговы раз відаць, што значыць роля асобы ў гісторыі!»

Каментары16

Цяпер чытаюць

Беларус набыў кватэру ў Іспаніі, але яе занялі акупасы. Цяпер ён не можа яе вярнуць39

Беларус набыў кватэру ў Іспаніі, але яе занялі акупасы. Цяпер ён не можа яе вярнуць

Усе навіны →
Усе навіны

Трывожны званочак — патрэба выпіць зранку. Нарколаг расказаў, як зразумець, што вы алкаголік16

Памёр бізнэсмен з 90-х Аляксандр Сманцар. Гэта ён у 2010 званіў Статкевічу на Плошчу і заклікаў «сядаць у крэсла Сідорскага»

Каля 19 тысяч камер плануюць усталяваць каля мінскіх пад'ездаў. Гэта амаль у 10 разоў больш, чым цяпер10

У Нясвіжы выстаўляюцца творы беларускіх майстроў, вывезеных у Маскву. Тое, што яны ўмелі, рускім майстрам тады і не снілася25

Нямецкі дэпутат, які мае пад Лідай фірму па перапрацоўцы цыбулі, выклікаў паліцыю на журналістаў і былога беларускага вязня3

Расійскія СМІ пісалі, як сын Чыкацілы пайшоў у УСУ, і нават пахавалі яго. А ён нават не служыў1

Расійскага блогера-жанчынаненавісніка затрымалі за «рэабілітацыю нацызму» 5

Германія аднавіла выдачу гуманітарных віз для беларусаў9

«Адны вераць, што вернуцца, іншыя — не». Як працуе беларуская школа ў Польшчы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус набыў кватэру ў Іспаніі, але яе занялі акупасы. Цяпер ён не можа яе вярнуць39

Беларус набыў кватэру ў Іспаніі, але яе занялі акупасы. Цяпер ён не можа яе вярнуць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць