Грамадства55

«Адны вераць, што вернуцца, іншыя — не». Як працуе беларуская школа ў Польшчы

У Варшаве — і афлайн, і анлайн — больш за тры гады працуе школа, дзе спрабуюць падтрымаць у маленькіх беларусаў сувязь з Радзімай. Расказваем аб праекце, што аб'ядноўвае вучняў ад Балгарыі да Эміратаў.

Фота: bel.szkola.wawa / Instagram

Беларуская школа ў Варшаве ўзнікла ў лютым 2022 года. Яна збольшага разлічаная на дзяцей, якія апынуліся пасля 2020-га ў Польшчы і іншых краінах свету, але былі ў ёй і вучні знутры Беларусі.

Кіраўнік школы — 72-гадовы Алесь Лозка. Яшчэ ў Беларусі ён шмат гадоў працаваў у дзяржаўнай школе, спачатку настаўнікам, а потым дырэктарам. Апошняя для Лозкі пазіцыя перад эміграцыяй — кіраўнік Таварыства беларускай школы. Калі Лозка пасля 2020-га перабраўся ў замежжа, ён вырашыў, што тамтэйшым маленькім беларусам патрэбная свая, беларуская школа. 

Праблема ў тым, што ў Польшчы немагчыма адкрыць беларускую школу поўнага профілю, расказваюць «Нашай Ніве» ў самой школе:

«Па іх правілах, усе дзеці, якія прыбываюць у краіну, павінны вучыцца ў польскіх школах. Дзеці з дыяспар маюць права на пяць гадзін заняткаў на сваёй мове на тыдзень».

Фота: bel.szkola.wawa / Instagram
Фота: bel.szkola.wawa / Instagram

Таму Лозка стварыў школу, дзе можна вывучаць прадметы, якіх няма ў польскай школе. Напрыклад, беларускую мову і літаратуру, беларускую гісторыю і культуру. Дзецям даюць веды, патрэбныя для развіцця нацыянальнай ідэнтычнасці, каб, калі тыя вернуцца ў Беларусь, яны не адставалі ад сваіх аднагодкаў.

Школа працуе анлайн, але ёсць і афлайн-філіялы ў Варшаве, Кракаве, Гданьску і Беластоку. Расклад — тры ўрокі на тыдзень у выпадку з анлайн-навучаннем і да пяці ўрокаў па суботах, калі дзіцё вучыцца афлайн. Але ў выпадку з афлайнам гаворка не толькі пра прадметы, звязаныя з Беларуссю. Калі бацькі жадаюць, для дзяцей арганізуюць і заняткі па іншых прадметах, і мастацкія гурткі. 

Што да анлайн-заняткаў, тут давялося падладжвацца пад розныя гадзінныя паясы, дзе жывуць вучні, бо за тры гады працы ў школе вучыліся дзеці з больш чым 20 краін свету. Бацькам прапануюць на выбар адзін з трох варыянтаў часу, калі будуць заняткі — у выніку знаходзіцца час і для вучняў з такіх далёкіх краін, як Эміраты, Інданезія ды Японія.

Фота: bel.szkola.wawa / Instagram

«Мы імкнемся прытрымлівацца праграм, напрацаваных у Беларусі, было б цяжкавата зрабіць свае праграмы і захаваць у іх сістэмнасць навучання. Глядзім па беларускай праграме, якія тэмы павінны вывучацца ў першым класе, чацвёртым, сёмым і так далей. 

Вядома, улічваем той ідэалагічны складнік, які часам прысутнічае ў беларускіх праграмах. Нашы настаўнікі ўмеюць з гэтым працаваць», — расказваюць у школе.

Цікава атрымалася з настаўнікамі. Старажылы школы ўспамінаюць, што калі тры гады таму далі аб’яву пра набор педагогаў, атрымалі больш за сто заяваў. Былі там вядомыя прозвішчы і нават людзі з навуковымі ступенямі. Давялося зрабіць конкурс сярод кандыдатаў. 

У анлайн-школе вучацца дзеці з нулявога да дзясятага класа. Што да афлайну, у мінулым годзе самым старэйшым там быў сёмы клас.

«Больш за ўсё дзяцей у нас навучаецца ў пачатковых класах. Магчыма, гэта звязана з тым, што за мяжу пераехала шмат маладых сем’яў», — заўважаюць у школе.

У пазамінулы год, калі ў школы яшчэ былі гранты на працу, атрымлівалася набраць больш за 500 вучняў — больш, чым у некаторых школ унутры Беларусі. Пазней іх колькасць трохі паменела. На заняткі афлайн у Варшаве ходзяць прыкладна паўсотні дзяцей, у драбнейшых гарадах трохі меней.

Цяпер грантаў няма, і бацькам даводзіцца плаціць за навучанне дзяцей. Адна з лічбаў — 50 злотых (каля 14 даляраў): столькі ў мінулым годзе плацілі бацькі за адну суботу ў афлайн-школе. Польскія ўлады дапамагаюць — бясплатна даюць школе памяшканні для працы з камп’ютарамі.

У школе разважаюць — магчыма, яшчэ не ўсе бацькі ведаюць, што за мяжой ёсць такі беларускі праект. Але можа быць і іншая прычына, якая ўстрымлівае запісваць дзяцей у гэтую школу:

«Адны бацькі вераць, што некалі яны з дзецьмі вернуцца на Радзіму, а некаторыя ўсё-ткі вырашылі застацца тут назаўсёды. Недзе палова бацькоў вырашылі заставацца, дык яны і аддаюць сваіх дзяцей у польскія школы. Калі б дзеці сапраўды навучаліся па-беларуску, вучылі гісторыю і культуру Беларусі, сувязь з Радзімай у іх была б».

Запісацца ў школу можна тут.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары5

  • Лепей чым нічога
    23.08.2025
    Нажаль, тыя дзеці якія у́ малодшыя класы пайшлі за мяжой хутчэй за у́сё на радзіму будуць вяртацца толькі як турысты. Яны у́жо будуць інтэграваны у́ іншы соцыу́м. Дзіу́на у́явіць што яны будуць па заканчэнні школ і у́ніверсітэтау́ вяртацца у́ меней развітую краіну дзе у́ іх няма сяброу́, асабліва калі у́ іх ужо будзе кола сяброу́ у іншай краіне.
  • Как пакутуе варшавская килбаса с дивана
    23.08.2025
    Так пакутуе, что все чемоданы на Германию и Бриташку собраны.
  • Сумна
    24.08.2025
    З краіны з'ехала больш за поўмільёна, а школа набрала толькі 500 вучняў. Чарговы прыклад таго, наколькі беларусы плеваць хацелі на ўласную мову.
    Нашы продкі з вёсак, у свой час, імкнуліся хутка абрусець, а цяперашнія эмігранты імкнуцца хутка апалячыцца, ці таму падобнае.

Цяпер чытаюць

Фіналістак конкурсу «Міс Беларусь — 2025» вывелі на сцэну ў касцюмах з цытатамі Лукашэнкі19

Фіналістак конкурсу «Міс Беларусь — 2025» вывелі на сцэну ў касцюмах з цытатамі Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Літва санкцый з Беларусі не здыме, пакуль не будуць ліквідаваныя прычыны6

ФБР апублікавала відэазапіс уцёкаў меркаванага забойцы Чарлі Кірка8

Былы палітвязень Павел Вінаградаў: Я малады, здаровы і поўны сіл, адзінае, што непакоіць — зубы і вочы6

«Разгледзець засаду». Веласіпедысты і кіроўцы пра патрабаванне спешвацца на пераходзе22

Так выглядае таймлайн Статкевіча, зафіксаваны камерай перахода Каменны Лог ВІДЭА3

Вызвалены журналіст Павел Мажэйка: Мы ўсе ў калоніі бачылі допіс Трампа4

«Запомні: 2027-мы» — Ала Пугачова прадказвае перамены8

«Праверылі пашпарты і не пусцілі». Што расказалі пасажыры аўтобуса, які не паспеў заехаць у Польшчу8

Трамп: Залёт расійскіх беспілотнікаў у Польшчу праз Беларусь мог быць памылкай17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Фіналістак конкурсу «Міс Беларусь — 2025» вывелі на сцэну ў касцюмах з цытатамі Лукашэнкі19

Фіналістак конкурсу «Міс Беларусь — 2025» вывелі на сцэну ў касцюмах з цытатамі Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць