Навука і тэхналогіі

Трэцяя міжнародная навуковая канферэнцыя Інстытута «Палітычная сфера»

Інстытут «Палітычная сфера» аб’яўляе пра правядзенне Трэцяй міжнароднай навуковай канферэнцыі пад назвай «Войны ў палітычнай і культурнай традыцыі Беларусі і краін Цэнтральна-ўсходняй Еўропы».

Канферэнцыя адбудзецца ў Мінску 30–31 траўня 2014 г.

Асноўныя арганізатары:

Інстытут «Палітычная сфера» (Беларусь)

Інстытут ВКЛ (Літва)

Instytut Polski (Мінск, Беларусь)

Універсітэт Вітаўта Вялікага (Коўна, Літва)

Амбасада Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі (Літва)

Беларускі калегіум (Мінск, Беларусь)

Лятучы ўніверсітэт (Мінск, Беларусь)

Інстытут гісторыі Літвы

Працоўныя мовы канферэнцыі — беларуская, руская, англійская, польская.

Прыблізная колькасць удзельнікаў — 40 чалавек.

2014 год — гэта год, калі ў Беларусі будуць шырока адзначацца тры важныя юбілеі: 500-я ўгодкі Аршанскай бітвы, 100-годдзе пачатку Першай Сусветнай вайны, 60-годдзе вызвалення Мінска (Беларусі) ад войск нацысцкай Германіі. Усе гэтыя падзеі звязаныя з вайсковай гісторыяй нашай краіны, але маюць розныя палітычныя і ідэалагічныя значэнні, адсылаюць да розных версій тлумачэння мінулага краіны і святкуюцца рознымі палітычнымі сіламі.

Гісторыя Беларусі часта разглядаецца як пазбаўленая суб’ектнасці, дзе краіна — гэта тэрыторыя заваяванняў і нашэсцяў. Яшчэ ў 1857 годзе беларускі гісторык Восіп Турчыновіч у «Обозрении истории Белоруссии с древнейших времен» такім чынам пісаў пра мінулае нашага краю: «Это поприще вековых состязаний, это перепутье могучих соперников, беспрерывно ратовавших и ходивших друг на друга, это великая могила их ратей несметных». Рэшткі такога наратыву вельмі заўважныя ў розных гістарычных і мастацкіх працах. У выніку, Беларусь і яе дзяржаўнасць — гэта ахвяра суседзяў, яе трагічны лёс быць скрыжаваннем вайсковых шляхоў. Але мы бачым і цалкам адрозны падыход да айчыннай гісторыі: як гісторыі ваяўнічага народа, авеянага вайсковай славай, актыўнага стваральніка сваёй будучыні. Вось толькі вызначэнне гістарычных ворагаў і галоўных момантаў вайсковай славы ў беларускім грамадстве далёкае ад кансенсусу і шмат у чым залежыць ад ідэалагічных і палітычных пазіцый сучаснасці.

Але вырашальны ўплыў войнаў на палітычнае самавызначэнне краіны і важнасць камемарацый вайсковых падзеяў і перамогаў у сучаснасці — гэта далёка не ўнікальны выпадак Беларусі. Мы можам знайсці вельмі шмат паралеляў з суседнімі краінамі Цэнтральна-Усходняй Еўропы, сучасная палітычная суб’ектнасць якіх таксама фармавалася падчас Першай сусветнай вайны.

Юбілейны 2014 год дае выдатныя падставы паразважаць, наколькі шматлікія войны паўплывалі на развіццё палітычных інстытутаў і культурныя традыцыі Беларусі і іншых краін Цэнтральна-Усходняй Еўропы, якім чынам ў дадзеным рэгіёне фармаваліся асноўныя шляхі рэпрэзентацыі вайсковай гісторыі, як фармавалася культурная памяць пра войны і культура святкаванняў перамог і асэнсавання паразаў.

Плануецца, што ў канферэнцыі прымуць удзел каля 40 навукоўцаў з Беларусі і краін Цэнтральна-Усходняй Еўропы.

Асноўныя тэмы для разгляду:

1) Аршанская бітва і войны XVI стагоддзя ў гісторыі, гістарыяграфіі ды ідэалогіі Беларусі і іншых краін Цэнтральна-Усходняй Еўропы.

2) Першая сусветная вайна і паўстанне Беларусі як палітычнага суб’екту.

3) Роля Першай сусветнай вайны ў палітычным і культурным пераўладкаванні Цэнтральна-Усходняй Еўропы.

4) Вызваленне, акупацыя, збройны супраціў: 1944 год у гісторыі і гістарыяграфіі народаў Цэнтральна-Усходняй Еўропы.

5) Культура памяці і вайна ў Беларусі: Дзень Вайсковай славы, Дзень Перамогі, Дзень Незалежнасці.

6) Культура памяці, нацыянальныя святы і войны ў Цэнтральна-Усходняй Еўропе.

Таксама ў межах канферэнцыі адбудзецца некалькі публічных мерапрыемстваў (дыскусіі, лекцыі).

Восенню будзе абвешчаны збор заявак на ўдзел у канферэнцыі. Плануецца, што па вынікам канферэнцыі выйдзе тэматычны нумар часопіса «Палітычная сфера».

Таксама вітаюцца прапановы і далучэнне партнёрскіх інстытуцый у якасці суарганізатараў мерапрыемства.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Гэта шлях адзіночкі». Беларус большую частку жыцця праводзіць у вандроўках — наведаў ужо амаль 500 аб’ектаў ЮНЕСКА10

«Гэта шлях адзіночкі». Беларус большую частку жыцця праводзіць у вандроўках — наведаў ужо амаль 500 аб’ектаў ЮНЕСКА

Усе навіны →
Усе навіны

Як Трамп прайграе ўласную гандлёвую вайну з усім светам7

Ушчэнт п’яная аўтамабілістка наехала на веласіпедыстку і кінула яе паміраць7

Ці можа пасажыр з верхняй паліцы ў цягніку прымусіць чалавека з ніжняй падзяліцца месцам? Не ўсё так проста2

Без шлагбаўма і па перадаплаце. Што зменіцца для аўтамабілістаў Беларусі: новыя правілы платных парковак

Якая гарэлка з Беларусі ўвайшла ў рэйтынг найлепшых сусветных алкагольных брэндаў12

Топ-100 кампаній Польшчы з беларускімі каранямі ўзначаліў EPAM, у спіс увайшла і кампанія Сахашчыка11

Тачыць лясы. Што такое лясы і навошта іх точаць?1

Чаму цямнее Сусветны акіян і чым гэта пагражае2

Бацька Ілана Маска прыляцеў у Маскву для ўдзелу ў форуме, арганізаваным Дугіным8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Гэта шлях адзіночкі». Беларус большую частку жыцця праводзіць у вандроўках — наведаў ужо амаль 500 аб’ектаў ЮНЕСКА10

«Гэта шлях адзіночкі». Беларус большую частку жыцця праводзіць у вандроўках — наведаў ужо амаль 500 аб’ектаў ЮНЕСКА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць