Палкоўнік юстыцыі Дзмітрый Канаплянік прызначаны начальнікам упраўлення Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па горадзе Мінску.Адпаведны ўказ Аляксандр Лукашэнка падпісаў 3 верасня.
Раней Дзмітрый Канаплянік займаў пасаду начальніка Галоўнага ўпраўлення па расследаванні злачынстваў у сферы арганізаванай злачыннасці і карупцыі Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.
Ранейшы кіраўнік упраўлення СК па Мінску Аляксей Волкаў у ліпені гэтага года быў прызначаны першым намеснікам старшыні Следчага камітэта.
Сумленне, каханне, колы пекла і галівудскі фінал. У сям’і будаўніка і бібліятэкаркі з Пружанскага раёна Ігара і Юліі Лаптановічаў арыштавалі спачатку яго, пасля — яе, а пасля і бабулю
Каментары