Грамадства22

Партыя БНФ падала заяўкі на правядзенне 20 пікетаў супраць расійскіх ваенных баз

Актывісты Партыі БНФ падалі заяўкі на правядзенне 20 пікетаў у розных гарадах Беларусі супраць размяшчэння ў краіне расійскіх ваенных баз. Пра гэта паведаміў лідар арганізацыі Аляксей Янукевіч 3 верасня на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Паводле яго слоў, пікеты плануецца праводзіць 8 верасня ці ў адну з блізкіх да гэтага дня дат. На сёння партыя атрымала тры адказы на заяўкі, усе — адмоўныя. Напрыклад, адзначыў Янукевіч, Слуцкі раённы выканаўчы камітэт абгрунтаваў сваю адмову ў правядзенні пікета тым, што «на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь забяспечваецца сістэма ваеннай бяспекі, абароны суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці краіны, адсутнічае рэальная пагроза размяшчэння на тэрыторыі Беларусі ваенных баз і ваенных аб’ектаў».

«Мяркуючы па гэтым адказе, улады на месцах проста не валодаюць сітуацыяй.

Нас як партыю, якая адстойвае нацыянальныя інтарэсы, вельмі трывожыць такі стан спраў. Размяшчэнне расійскіх ваенных баз у Беларусі нясе выключна пагрозу для краіны, павялічваецца верагоднасць яе ўцягвання ў ваенныя канфлікты», — лічыць Янукевіч.

Палітык нагадаў, што Партыя БНФ яшчэ 27 ліпеня планавала правесці каля расійскага пасольства пікет супраць размяшчэння ў Лідзе расійскай ваеннай базы. Аднак Мінгарвыканкам адмовіў у яго правядзенні і матываваў сваё рашэнне тым, што заяўка не адпавядае заканадаўству аб масавых мерапрыемствах.

Гарадскім уладам таксама незразумела, якія меры будуць прынятыя заяўнікамі для бяспекі ўдзельнікаў пікета. Акрамя таго, у пісьмовым адказе з гарвыканкама адзначаецца, што правядзенне пікета можа стварыць перашкоду пешаходнаму і транспартнаму руху.

Паводле слоў Янукевіча, адмова Мінгарвыканкама будзе абскарджана ў судзе Маскоўскага раёна Мінска. «Дата пасяджэння пакуль не вызначана, ідзе абмен лістамі», — адзначыў ён. Янукевіч таксама паведаміў, што 10 верасня плануецца правесці ў Мінску «шырокія грамадскія слуханні» па пытанні размяшчэння ў Беларусі расійскіх ваенных баз.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Хто тыя 17‑гадовы блогер і яго 37‑гадовая нявеста, якія шыкоўна жылі на грошы са збору на хворае дзіця?34

Хто тыя 17‑гадовы блогер і яго 37‑гадовая нявеста, якія шыкоўна жылі на грошы са збору на хворае дзіця?

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчук вырашыў палепшыць крэдытную гісторыю і ўзяў дзевяць растэрміновак. Цяпер увесь у даўгах2

Мужчыны і Лукашэнка: беларусы шукаюць вінаватых у дэмаграфічнай катастрофе37

Трамп сказаў, за каго галасаваць на выбарах мэра Нью-Ёрка, інакш парэжа гораду фінансаванне6

Кім Кардаш'ян заявіла, што амерыканцы не высаджваліся на Месяц5

Што за серыял «Бар «Адзін званок», які масава шукаюць беларусы?4

У «Гомельскіх Курапатах» на Дзяды адбылося набажэнства, а ў Мінску, падобна, — зноў не3

У Віцебску і Мінску ўжо ставяць навагоднія ёлкі1

На гэтым тыдні ЗША правядуць выпрабаванне міжкантынентальнай балістычнай ракеты

Стаўбцоўскі майстар-самавук стварае шэдэўры з дрэва: ад плота да эксклюзіўнай мэблі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто тыя 17‑гадовы блогер і яго 37‑гадовая нявеста, якія шыкоўна жылі на грошы са збору на хворае дзіця?34

Хто тыя 17‑гадовы блогер і яго 37‑гадовая нявеста, якія шыкоўна жылі на грошы са збору на хворае дзіця?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць