Грамадства55

Мінскі каталіцкі каледж будзе беларускамоўным

7 верасьня ў касьцёле сьвятых Сымона і Алены ў Менску адбылася ўрачыстасьць, з нагоды пачатку навучальнага году ў Менскім тэалягічным каледжы. Навучаньне там будзе весьціся па-беларуску, паведамляе радыё «Свабода».

Гэта новая навучальная ўстанова ў каталіцкім касьцёле, якая будзе займацца падрыхтоўкай выкладчыкаў рэлігіі і іншых спэцыялістаў. Першы дзень новага навучальнага году распачаўся ўрачыстай малітвай з удзелам сьветароў-выкладчыкаў і студэнтаў.

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, які ўзначаліў сьвяточную імшу, паведаміў карэспандэнту Свабоды:«Дагэтуль ў нас быў цэнтар падрыхтоўкі катэхізатараў. Каледж мае шырэйшыя мэты перад сабою: катэхізацыйнай працай дзейнасьць касьцёла не абмяжоўваецца. Мы таксама ведаем, што ўсё большую ўвагу сьвет зьвяртае на мэдыі, яны маюць усё большую ролю ў жыцьці сучаснага грамадзтва, у тым ліку і касьцёла.

Таму патрэбныя каталіцкія спэцыялісты, а таксама могуць атрымліваць адпаведныя веды і сьвецкія журналісты, якія працуюць у сьвецкіх СМІ. Таксама неабходна сацыяльнае навучаньне. Мы бачым колькі праблемаў у сьвеце, у кожным грамадзтве, у тым ліку і ў нашым. Далей — сям’я, справы дабрачыннасьці і гэтак далей.

Я спадзяюся, што тыя адмыслоўцы, якія выйдуць з нашага каледжу — яны найперш будуць дапамагаць пры касьцельных структурах, але таксама яны павінны быць у грамадзтве». Тадэвуш Кандрусевіч спадзяецца, што дзяржаўная рэгістрацыя Менскага тэалягічнага каледжу паспрыяе адкрыцьцю ў Беларусі вышэйшай духоўнай навучальнай установы.

Каментары5

Па ўласніку «Софтклуба» Сіротку, які сядзіць у СІЗА КДБ, прыляцела і ад Польшчы — на яго крыптабіржу Bynex наклалі санкцыі2

Па ўласніку «Софтклуба» Сіротку, які сядзіць у СІЗА КДБ, прыляцела і ад Польшчы — на яго крыптабіржу Bynex наклалі санкцыі

Усе навіны →
Усе навіны

«Інтэрнэт у канкрэтнага абанента можа стаць яшчэ больш павольным». Каму дапамогуць штрафы за дрэнную сувязь?

Ютуб выдаліў канал Аляксея Талая7

У Літве расказалі, ці просяць ЗША вярнуць транзіт беларускіх угнаенняў праз Клайпеду2

Іван Краўцоў патлумачыў, у чым галоўнае адрозненне яго пазіцыі ад пазіцыі Офіса Ціханоўскай56

Лідар «Альтэрнатывы для Германіі» выступіў у абарону Пуціна і назваў Польшчу пагрозай для ФРГ20

Міністр замежных спраў Літвы назваў умову, калі Вільня можа адкрыць мяжу з Беларуссю11

Па стане на раніцу серады 14‑гадовага Максіма Зяньковіча не знайшлі. Якія асноўныя версіі знікнення1

Дыетолаг Ірына Яблонская (Кабасакал) расказала, як шматпакутна дабіралася з Канарскіх астравоў да Беларусі18

Як выглядае помнік на магіле Рамана Бандарэнкі ФОТАФАКТ16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Па ўласніку «Софтклуба» Сіротку, які сядзіць у СІЗА КДБ, прыляцела і ад Польшчы — на яго крыптабіржу Bynex наклалі санкцыі2

Па ўласніку «Софтклуба» Сіротку, які сядзіць у СІЗА КДБ, прыляцела і ад Польшчы — на яго крыптабіржу Bynex наклалі санкцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць