Сёння споўнілася 60 гадоў наваполацкаму пісьменніку і журналісту Вінцэсю Мудрову.
Ён нарадзіўся 11 верасня 1953 г. у Полацку ў сям’і вайскоўца. Працаваў інжынерам, супрацоўнічаў з «Нашай Нівай» і «Радыё Свабода».
Аўтар кніг: «Жанчыны ля басейна» (1992), «Гісторыя аднаго злачынства» (1993), «Зімовыя сны» (1999), «Ператвораныя ў попел» (2005), «Сямейны альбом» (2007).
В. Мудроў — сябра Беларускага ПЭН-Цэнтра, Саюза беларускіх пісьменнікаў. Жыве ў Наваполацку.
«Наша Ніва» далучаецца да віншаванняў.
Каментары