Свет99

Мерц: Еўропа павінна навучыцца гаварыць мовай сілы

Федэральны канцлер Германіі Фрыдрых Мерц заявіў, што ў перыяд фарміравання новага сусветнага парадку Еўропа павінна навучыцца гаварыць мовай сілы і стаць сапраўднай палітычнай і геапалітычнай сілай, здольнай абараняць уласныя інтарэсы. Пра гэта ён сказаў, выступаючы ў Бундэстагу.

Фрыдрых Мерц. Фота: AP Photo/Ebrahim Noroozi

Па словах Фрыдрыха Мерца, сучасны свет хутка змяняецца і ўсё больш выразна вымалёўваецца сістэма, у якой дамінуюць буйныя дзяржавы. У такім свеце, падкрэсліў канцлер, пануюць жорсткія правілы, і іх уплыў Еўропа будзе адчуваць яшчэ доўгі час.

Разам з тым ён адзначыў, што гэтыя змены адкрываюць і новыя магчымасці, асабліва для Еўропы. Яна можа прапаноўваць іншым краінам партнёрства, заснаванае на ўзаемнай павазе, даверы і надзейнасці.

У свеце, які перабудоўваецца, ёсць шмат дэмакратычных краін і краін, якія развіваюцца, з адкрытымі рынкамі, якім патрэбна тое, што можа прапанаваць Еўропа.

Мерц падкрэсліў, што дзесяцігоддзямі Еўропа адстойвала вяршэнства права як аснову міжнародных адносін, і ягоны ўрад мае намер захоўваць і абараняць гэты прынцып. Ён назваў еўрапейскую мадэль альтэрнатывай імперыялізму і аўтакратыі, здольнай прапанаваць свету як эканамічныя, так і ідэалагічныя каштоўнасці. Паводле яго слоў, Еўропа і парламенцкія дэмакратыі з’яўляюцца нечым унікальным і важным.

Канцлер адзначыў, што ў апошні час еўрапейцы ўпершыню на ўласным досведзе ўбачылі, што могуць быць моцнай сілай, абапіраючыся на каштоўнасці, ад якіх не збіраюцца адмаўляцца.

Аднак, каб выкарыстаць гэтае новае адчуванне ўласнай значнасці, Еўропа павінна навучыцца дзейнічаць як сіла і весці палітыку з пазіцыі сілы.

«Давайце зробім што-небудзь з гэтым новым абуджэннем самасвядомасці еўрапейцаў! Але мы зможам выкарыстоўваць гэтую прывабнасць і гэту самасвядомасць толькі тады, калі самі навучымся гаварыць на мове палітыкі сілы, калі самі станем еўрапейскай сілай», — падкрэсліў кіраўнік урада Германіі.

Для гэтага, паводле Мерца, неабходныя тры ключавыя ўмовы:

  • узяць адказнасць за ўласную бяспеку, знізіць залежнасць ад іншых, інвеставаць у абарону і падтрымліваць Украіну;
  • аднавіць эканамічную канкурэнтаздольнасць;
  • захаваць адзінства ўнутры Еўропы.

Ён таксама папярэдзіў, што любыя спробы ціску на Еўропу праз гандлёвыя тарыфы сустрэнуць адказ. Па словах нямецкага канцлера, Еўропа гатовая і здольная даць адпор, калі гэта спатрэбіцца.

Адначасова Фрыдрых Мерц пацвердзіў прыхільнасць НАТА, якое Еўропа хоча ўмацоўваць знутры, і падкрэсліў, што

еўрапейскія дэмакратыі з’яўляюцца партнёрамі і саюзнікамі ЗША, а не іх падначаленымі. Ён адзначыў, што Еўропа і надалей будзе адкрытая да супрацоўніцтва са Злучанымі Штатамі на роўных і партнёрскіх умовах.

Каментары9

  • Дзікпікавіч
    29.01.2026
    Make Germany Great Again
  • Санта Бэрримор
    29.01.2026
    Добрый знак. По-хорошему, на Европу сейчас вся надежда.
  • Ваўкалак
    29.01.2026
    Гадуйце армію. Бо час дэмакратыі сыходзіць.

Цяпер чытаюць

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?1

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?

Усе навіны →
Усе навіны

Аршанскі ябацька не дайшоў праз снег да сцяга на плошчы і цяпер скардзіцца на камунальнікаў2

На ферме пад Гомелем цялят падчас марозу апранаюць у камбінезоны ФОТАФАКТ

На фота з файлаў Эпштэйна брытанскага прынца Эндру знялі на каленях перад ляжачай жанчынай9

Украінская спявачка Ёлка атрымала расійскае грамадзянства5

Джэфры Эпштэйн некалькі разоў атрымліваў візу ў Беларусь. І дакладна наведваў нашую краіну10

«Гэта будзе бомба!» У новым мінскім касцёле з'явіцца арган2

Нікол Пашынян правёў вечарыну, на якой сам быў бубначом2

Нямецкі ўрад засакрэціў інфармацыю аб праектах у Беларусі, якую запытвае «Альтэрнатыва для Германіі»20

За незаконнае пахаванне хатняга гадаванца беларусам пагражае вялікі штраф12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?1

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць