Спорт22

На базе «Трактара» плануецца пабудаваць нацыянальны футбольны стадыён

Пра гэта на прэс-канферэнцыі 11 верасня паведаміў старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька.

«Нацыянальны футбольны стадыён мы плануем стварыць на базе стадыёна „Трактар“. Гэта будзе вялікая і складаная работа», — адзначыў кіраўнік Мінгарвыканкама.

Ён таксама адзначыў, што праводзіцца рэканструкцыя стадыёна «Дынама», ужо дэмантаваны казырок.

«Мы аднавілі тое збудаванне, якое было пабудаванае пасля вайны. Цяпер ідзе гаворка пра рэканструкцыю ў існуючых параметрах і збудаваннях. Але трэба будзе правесці рэканструкцыю падтрыбунных памяшканняў, саміх трыбун, накрыць месцы для гледачоў», — паведаміў Ладуцька. Ён падкрэсліў, што на гэтым стадыёне можна будзе праводзіць не толькі футбольныя матчы, але і лёгкаатлетычныя.

Нагадаем, 15 жніўня на нарадзе аб праблемах беларускага фізкультурна-спартыўнага таварыства «Дынама» Аляксандр Лукашэнка заявіў, што мінскі стадыён «Дынама» неабходна капітальна рэканструяваць, адмовіўшыся ад папярэдніх планаў яго зносу і будаўніцтва на яго месцы новага.

«Нам патрэбен нармальнага, еўрапейскага ўзроўню стадыён на 35 тыс. гледачоў.

„Лакаматыў“ у Маскве — узор. Каб быў зручны, нацыянальны стадыён. Давайце пабудуем або на „Трактары“, або на голым месцы. Не трэба перагружаць цэнтр горада, — сказаў ён. — Гэта мы хутчэй пабудуем, і не трэба нічога зносіць».

«І за гэтыя грошы, за якія мы планавалі знесці стадыён „Дынама“, а потым пабудаваць новы, цяпер мы, аказваецца, можам гэты аднавіць і новы пабудаваць», — заявіў Лукашэнка.

Раней старшыня Беларускай федэрацыі футбола Сяргей Румас паведамляў, што кошт рэканструкцыі «Дынама», зыходзячы з таго, што ён будзе разлічаны на 40 тыс. месцаў, складзе 180–190 млн. еўра.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Лукашэнка загадаў чыноўнікам павыводзіць з гатэляў прусакоў11

Лукашэнка загадаў чыноўнікам павыводзіць з гатэляў прусакоў

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму ў Венеры няма такога спадарожніка як Месяц? Бо сутыкненне з іншай планетай пайшло не па сцэнары Зямлі1

Ва Украіне паказалі новую дальнабойную крылатую ракету «Фламінга»7

«Кааліцыя згодных» гатовая размясціць войскі ва Украіне пасля спынення агню6

Кныровіч лічыць, што «Новая Беларусь» была б здаровай, калі б прыйшлі Пазняк, Усаў, Кавалеўскі, Саннікаў, Цапкала і Радзіна26

Мірсалімава запатрабавала ад «Мінскай праўды» выбачыцца за паклёп Азаронка2

Расійскаму генералу пасля ўкраінскай атакі ампутавалі руку і нагу8

У Германіі масава закрываюцца піваварні, бо моладзь больш не цікавіць алкаголь21

Навумчык: Трамп пацісне руку Бяляцкаму, каб гэта заўважыў Нобелеўскі камітэт13

«На канцэртах няма месца радыкальнаму нацыяналізму, агрэсіі і гвалту». Макс Корж выказаўся наконт скандалу, які разгарэўся пасля яго выступу ў Варшаве35

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка загадаў чыноўнікам павыводзіць з гатэляў прусакоў11

Лукашэнка загадаў чыноўнікам павыводзіць з гатэляў прусакоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць