Грамадства

БХД патрабуе спыніць катаванні ў дачыненні да Мікалая Аўтуховіча

Аргкамітэт па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» выказвае абурэнне дзеяннямі адміністрацыі турмы № 1 у Гродне, у выніку якіх палітзняволены Мікалай Аўтуховіч быў вымушаны скарыстаць крайнія меры, каб супрацьстаяць націску, паведамляе прэс-служба арганізацыі.

Нагадаем, сёння прыватная культурна-асветная ўстанова Platform Innovation распаўсюдзіла інфармацыю са спасылкай на канфідэнцыяльную крыніцу ў гродзенскай турме аб тым, што Аўтуховіч нанёс сябе цяжкія цялесныя пашкоджанні — у знак пратэсту парэзаў лязом жывот.

Прычынай стала здзеклівае стаўленне адміністрацыі турмы да асуджанага. Паводле звестак крыніцы, цяпер Аўтуховіч адчувае сябе нармальна, ён пераведзены назад у камеру, стан яго здароўя здавальняе.

Аргкамітэт БХД «расцэньвае дзеянні ў дачыненні да вязня як катаванні». «Мы лічым, што поўная адказнасць за тое, што здарылася, ляжыць на адміністрацыі турмы, і нагадваем, што ў Крымінальным кодэксе Беларусі ёсць артыкул «Давядзенне да самагубства», — заяўляюць у арганізацыі.

БХД патрабуе неадкладна спыніць катаванні ў дачыненні да Аўтуховіча, вызваліць яго, а таксама прыцягнуць да крымінальнай адказнасці кіраўніцтва турмы.

Акрамя таго, БХД заклікае беларускую грамадзянскую супольнасць і міжнародныя арганізацыі патрабаваць спынення катаванняў у Беларусі і вызвалення Аўтуховіча, а таксама іншых палітзняволеных.

Выпадак з Аўтуховічам, адзначаюць у БХД, «выразна ілюструе той факт, што ў Беларусі адсутнічае дэмакратызацыя і паляпшэнне сітуацыі, але працягваецца метадычнае знішчэнне апанентаў дзейнага рэжыму».

Мікалай Аўтуховіч, грамадскі актывіст і ветэран афганскай вайны, быў арыштаваны 8 лютага 2009. За перавозку і захоўванне пяці патронаў да паляўнічай вінтоўкі Вярхоўны суд у маі 2010 прызнаў яго вінаватым на падставе арт. 295, ч. 3 КК (незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльная зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў) і прыгаварыў да пяці гадоў і двух месяцаў пазбаўлення волі ва ўмовах строгага рэжыму.

Аўтуховіч павінен выйсці на волю ў красавіку 2014 года.

Каментары

Цяпер чытаюць

17‑гадовы блогер і яго 37‑гадовая дзяўчына патрацілі на сябе мільён рублёў, сабраны на дабрачыннасць14

17‑гадовы блогер і яго 37‑гадовая дзяўчына патрацілі на сябе мільён рублёў, сабраны на дабрачыннасць

Усе навіны →
Усе навіны

Канцлер Мерц: Сірыйскія бежанцы мусяць вярнуцца на радзіму11

«Штосьці ўдавалася перадаваць Бабарыку». Лосік расказаў, як арганізаваў у калоніі сетку распаўсюду інфармацыі3

Найбуйнейшую сетку фастфуду ў Беларусі адкрыў выхадзец з КДБ21

Мінчук вырашыў палепшыць крэдытную гісторыю і ўзяў дзевяць растэрміновак. Цяпер увесь у даўгах2

Мужчыны і Лукашэнка: беларусы шукаюць вінаватых у дэмаграфічнай катастрофе47

Трамп сказаў, за каго галасаваць на выбарах мэра Нью-Ёрка, інакш парэжа гораду фінансаванне7

Кім Кардаш'ян заявіла, што амерыканцы не высаджваліся на Месяц6

Што за серыял «Бар «Адзін званок», які масава шукаюць беларусы?4

У «Гомельскіх Курапатах» на Дзяды адбылося набажэнства, а ў Мінску, падобна, — зноў не3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто тыя 17‑гадовы блогер і яго 37‑гадовая нявеста, якія шыкоўна жылі на мільён, скрадзены са збору на хворае дзіця?35

Хто тыя 17‑гадовы блогер і яго 37‑гадовая нявеста, якія шыкоўна жылі на мільён, скрадзены са збору на хворае дзіця?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць