Сёння на палігоне «Асіповіцкі» Узброеных Сіл Беларусі завершыцца актыўная фаза вучэнняў Калектыўных сіл аператыўнага рэагавання дзяржаў — сябраў Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы (КСАР АДКБ) «Узаемадзеянне-2013».
Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве абароны Беларусі.
У вучэннях удзельнічаюць аператыўныя групы і воінскія кантынгенты ўзброеных сіл Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі і Таджыкістана. Кіруе сумеснымі вучэннямі першы намеснік начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл Беларусі генерал-маёр Ігар Лаўрыненка. Калектыўныя сілы аператыўнага рэагавання на вучэннях узначальвае камандуючы сіламі спецыяльных аперацый Узброеных Сіл Беларусі генерал-маёр Алег Белаконеў.
У аснову задумы вучэнняў «Узаемадзеянне-2013» пакладзены адзін з магчымых варыянтаў узнікнення крызіснай сітуацыі і нарастання канфлікту, звязаных з узрастаннем актыўнасці дзейнасці дыверсійных фармаванняў і міжнародных тэрарыстычных арганізацый.
З моманту стварэння Калектыўных сіл аператыўнага рэагавання АДКБ цяперашнія вучэнні праводзіцца пяты раз, але ўпершыню на тэрыторыі Беларусі.
Каментары