Здарэнні11

У Мінску судзяць злодзея ў законе Дзмітрыя Галеева

11 кастрычніка ў судзе Заводскага раёна Мінска пачаўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Дзмітрыя Галеева, у крымінальных колах вядомага як злодзей у законе па мянушцы Галей.

Па хадайніцтве боку абвінавачання суд праняў рашэнне праводзіць працэс у закрытым рэжыме. Такое рашэнне прынятае для абароны інтарэсаў сведак, персоны якіх легендаваныя (змененыя іх імёны, прозвішчы, месцы пражыванні і г.д.). Сам Дзмітрый Галееў і яго адвакат выказаліся супраць такога рашэння суда.

Справа ў дачыненні да 38-гадовага ўраджэнца вёскі Станькава Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці расследавалася следчым падраздзяленнем цэнтральнага апарата Следчага камітэта.

Галееў абвінавачваецца ва ўчыненні ў 2003 годзе злачынства, прадугледжанага ч. 3 арт. 208 КК (вымаганне ў складзе арганізаванай злачыннай групы). Галееў і яго хаўруснікі, пагражаючы жыхару Жодзіна, патрабавалі ў яго 18 тысяч долараў. Трое вымагальнікаў былі затрыманыя, а Галееў і Віталь Пухнарэвіч хаваліся за мяжой. Пухнарэвіч дагэтуль знаходзіцца ў міжнародным вышуку.

У 2005 годзе Галееў быў аб'яўлены ў міжнародны вышук. Аднак гэта не перашкодзіла яму перабрацца ў Расію і нават атрымаць грамадзянства гэтай краіны. Аднак хутка праваахоўныя органы Самарскай вобласці арыштавалі Галеева за незаконна атрыманы пашпарт грамадзяніна РФ. Адвакаты злодзея ў законе дабіліся разгляду справы свайго кліента Еўрапейскім судом па правах чалавека. У 2010 годзе ЕСПЧ прыняў рашэнне, што злодзея ў законе арыштавалі незаконна. Расія адпусціла Галеева, і ён паехаў у Швецыю.

Дзмітрый Галееў быў дэпартаваны са Швецыі за парушэнне міграцыйнага заканадаўства 26 сакавіка гэтага года. У той жа дзень крымінальны аўтарытэт быў арыштаваны ў Нацыянальным аэрапорце Мінск.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Чым жыве оперны спявак Сільчукоў, якога ў 2020‑м звольнілі з Вялікага тэатра за пазіцыю4

Чым жыве оперны спявак Сільчукоў, якога ў 2020‑м звольнілі з Вялікага тэатра за пазіцыю

Усе навіны →
Усе навіны

Наступнай ноччу Еўропа пераходзіць на зімовы час5

Памерла маці-каралева Тайланда. Яе называлі іконай стылю

Былы спецназавец апынуўся ў інвалідным вазку — і стаў майстрам па манікюры13

Трамп спадзяецца на дапамогу Кітая для заканчэння вайны ва Украіне

Гібрыдныя аўто забруджваюць навакольнае асяроддзе амаль гэтак жа, як бензінавыя: вось факты24

«Укантакце» цалкам аднавіў працу1

Сёння падчас суботніка чакаюцца дажджы, часам моцныя1

ЗША адправілі да Венесуэлы найбуйнейшы авіяносец, Мадура абвінаваціў Вашынгтон у эскалацыі4

У гістарычных храмах Беларусі вешаюць прыборы з загадкавай тэхналогіяй. У Акадэміі навук кажуць, што яна немагчымая10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чым жыве оперны спявак Сільчукоў, якога ў 2020‑м звольнілі з Вялікага тэатра за пазіцыю4

Чым жыве оперны спявак Сільчукоў, якога ў 2020‑м звольнілі з Вялікага тэатра за пазіцыю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць