Улада

Майра Мора не ведае, ці паедзе Лукашэнка ў Вільню

Удзел Аляксандра Лукашэнкі ў саміце Усходняга партнёрства ў Вільні адносіцца да разраду «гіпатэтычных рэчаў».

Пра гэта заявіла кіраўнік прадстаўніцтва ЕС у Беларусі Майра Мора, адказваючы на пытанне ці дазволяць Лукашэнку перасячы мяжу ЕС, каб узяць удзел у віленскім саміце.

«Я не магу адказаць на такое пытанне», — сказала Мора, размаўляючы з журналістамі на канферэнцыі «Дзяржаўна-прыватнае партнёрства: лепшы міжнародны досвед і перспектывы для Рэспублікі Беларусь», якая праходзіць 18 кастрычніка ў Мінску.

Аляксандр Лукашэнка, нагадаем, уключаны ў спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю Еўрасаюза.

На пытанне, ці прымуць у якасці дэлегата прэзідэнта Беларусі, Мора адказала, што «неабходна спытаць у Лукашэнкі, ці паедзе ён на саміт». «Краіна мае права вырашаць, каго паслаць на саміт», — сказала Мора.

Як паведамлялася раней, віцэ-міністр замежных спраў Літвы Андрус Крывас 15 кастрычніка перадаў кіраўнікам дыпламатычных місій краін — удзельніц Усходняга партнёрства ў Літве запрашэнні для іх дзяржаў на трэці саміт ініцыятывы.

Запрашэнні на саміт, які будзе праходзіць у Вільні 28—29 лістапада, перададзены дыпламатам Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Украіны. Хто канкрэтна запрошаны, у прэс-рэлізе не ўказваецца. Разам з тым літоўскія СМІ са спасылкай на знешнепалітычнае ведамства інфармуюць, што запрашэнні адрасаваныя дзяржавам, а не канкрэтным асобам.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пад планетарыем у Мінску сабралася вялікая чарга, каб пабачыць «крывавы» Месяц ФОТЫ

Пад планетарыем у Мінску сабралася вялікая чарга, каб пабачыць «крывавы» Месяц ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

На святкаванні Дня беларускага пісьменства Пяткевіч знайшла для сябе найлепшы антыдэпрэсант10

Чаму ў Беларусі хутка растуць золатавалютныя рэзервы і што гэта значыць для простых людзей?4

Электронныя табло з раскладам больш не будуць вешаць на прыпынках. У Мінсктрансе патлумачылі прычыны18

Эстонскі нацыянальны музей — як расказаць усё пра нацыю без войнаў і герояў?6

Сабаленка зноў выйграла US Open і зарабіла $5 мільёнаў14

Ноччу Расія масіравана ўдарыла па Кіеве: загарэўся ўрадавы будынак3

Голас не па-мужчынску: як медыцына дапамагае пры мутацыйным фальцэце1

Узламаны акаўнт «Лініі Сталіна» пачаў публікаваць зводкі пра сотні збітых над Расіяй беспілотнікаў — ніхто не заўважыў падвоху4

Лаўрэатам Нацыянальнай літаратурнай прэміі стаў палітолаг-прапагандыст Вадзім Баравік15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад планетарыем у Мінску сабралася вялікая чарга, каб пабачыць «крывавы» Месяц ФОТЫ

Пад планетарыем у Мінску сабралася вялікая чарга, каб пабачыць «крывавы» Месяц ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць