Літаратура5252

«Дама здавала ў багаж» Маршака ў беларускім перакладзе — ацэньвайце і ўдасканальвайце

На нашу родную мову верш пераклаў актывіст Хрысціянскай ініцыятывы Аляксей Шэін — бацька траіх дзяцей. У ім шмат цудоўных знаходак, але ёсць і некалькі сыраватых месцаў.

Раней гэты верш перакладалі ўжо на нашу мову Алена і Андрэй Церашковы. Тэкст для параўнання тут.

Давайце ўдасканалім пераклады разам і зробім адзін, класічны, па-беларуску!

Прапаноўвайце ідэі, што дзе і як палепшыць, у каментах да гэтага артыкула.

Багаж

Самуіл Маршак

Пані здавала ў багаж
Дыван,
Чамадан,
Сакваяж,
Карціну,
Двухручную тачку,
І вельмі малога сабачку.

Выдалі пані на станцыі
Чатыры зялёных квітанцыі,
Дзе быў запісаны багаж:
Дыван,
Чамадан,
Сакваяж,
Карціна,
Двухручная тачка,
І вельмі маленькі сабачка.

Рэчы вязуць на пэрон,
Кладуць у апошні вагон.
Пагружаны, урэшце, багаж:
Дыван,
Чамадан,
Сакваяж,
Карціна,
Двухручная тачка,
І вельмі маленькі сабачка.

Як толькі крануўся цягнік,
Сабачка саскочыў і знік.

На станцыі Койданава
Знайшлі, што чагосьці няма.
І лічаць, і лічаць багаж:
Дыван,
Чамадан,
Сакваяж,
Карціна,
Двухручная тачка…
Панове, а дзе ж той сабачка?

Тут бачаць, што ля смеццебака
Стаіць аграмадны сабака.
Злавілі яго – і ў багаж,
Туды, дзе ляжаў сакваяж,
Карціна,
Двухручная тачка,
І там, дзе раней быў сабачка.

Прыехалі ў Менск на вакзал.
Насільшчык з вагону дастаў
Увесь, як належыць, багаж:
Дыван,
Чамадан,
Сакваяж,
Карціну,
Двухручную тачку…
І вось дастае ён сабачку…

Сабака тут як зарычыць!
А пані тут як закрычыць!
— Даўбешкі! Смаўжы! Абібокі!
Сабака занадта высокі!
Яна адпіхнула дыван,
Адкінула прэч чамадан,
Карціну,
Двухручную тачку…
— А ну, аддавайце сабачку!

- Паслухайце, пані! На станцыі
(Вось тут напісана ў квітанцыі)
Ад вас атрымалі багаж:
Дыван,
Чамадан,
Сакваяж,
Карціну,
Двухручную тачку,
І вельмі малога сабачку.

Аднак, пакуль ехалі з Польшчы,
На нашых харчах ён пабольшаў!

Каментары52

Цяпер чытаюць

«Месца раней не правяралася». Раён, дзе знайшлі загінулага Максіма Зяньковіча, першапачаткова праігнаравалі

«Месца раней не правяралася». Раён, дзе знайшлі загінулага Максіма Зяньковіча, першапачаткова праігнаравалі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусь пагражае штрафамі кіроўцам, якія не перагналі літоўскія фуры на стаянкі4

Плот з пластыкавых бутэлек у Рэчыцкім раёне стаў хітом тыктоку4

У Віцебску заўважылі мядзведзяня2

«Абрэзаная шкарпэтка за 230 даляраў». У сетцы паднялі на смех навінку ад Apple — чахол-сумку4

У Беларусі можна пажыць ва ўласнай бурбалцы. Дзяўчына паказала незвычайны гатэль сярод лесу2

«Дзіця знікла — не змог застацца дома». Шосты дзень пошукаў Максіма Зяньковіча2

У Гомелі раскрылі забойства дзевяцігадовай дзяўчынкі, здзейсненае ў 1991-м. Яе забіў 11‑гадовы брат11

Нашто блогеркі практыкуюцца ў «славянскім позірку»? Усё пачалося з Меланіі Трамп11

«Пачынаў з чатырох рублёў». Беларус за сем месяцаў страціў амаль паўмільёна ў анлайн-казіно4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Месца раней не правяралася». Раён, дзе знайшлі загінулага Максіма Зяньковіча, першапачаткова праігнаравалі

«Месца раней не правяралася». Раён, дзе знайшлі загінулага Максіма Зяньковіча, першапачаткова праігнаравалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць