Грамадства33

У Баранавіцкім раёне знішчаюць старадаўні парк з рэдкімі відамі фаўны

У парку пры былой сядзібе Незабытоўскіх у Вялікай Сваротве робяць дарогу – выкарчавалі дрэвы і пабурылі будынак былой кузні.

Пра тое, што ў Вялікай Сваротве мясцовыя гаспадарнікі робяць дарогу праз старадаўні парк і знішчаюць дрэвы, эколагам і журналістам паведамілі вяскоўцы, піша Intex-press.

Сапраўды, сёння цэнтральная частка парка ў Вялікай Сваротве спярэшчана пратэктарнымі слядамі гіганцкіх колаў, паўсюды насыпаныя кучы жоўтага пяску, ляжаць выдраныя дрэвы.

– Незваротна пашкоджаная частка паркавай тэрасы: знішчана некалькі старых дрэваў, зрыта частка сцяны бэзу, моцныя механічныя пашкоджанні атрымаў быдынак былой кузні, да якой вядуць сляды трактара-пагрузчыка.

Тое, што за амаль 200 гадоў не разбурылі ні войны, ні час – разбурыў нейкі механізатар, – пракаментаваў ўбачанае ў Вялікай Сваротве старшыня эколага-краязнаўчага грамадскага аб’яднання «Неруш» Уладзімір Зуеў.

Па словах эколага, парк у Вялікай Сваротве адметны некалькімі індыкатарнымі відамі фаўны. Тут, напрыклад, жыве ўстойлівая папуляцыя звычайнай квакшы – невялікая, але мілавідная жабка, якая жыве пераважна на дрэвах і кустоўі – занесена ў Чырвоны спіс Міжнароднага саюза аховы прыроды як від, што патрабуе ўвагі. У парку адзначаецца шмат вінаградных смаўжоў, якіх у Беларусі здабываюць у прамысловых маштабах, аднак гэта здабыча строга лімітавана.

Будаўніцтва дарогі ў парку ў Вялікай Сваротве таксама можа парушыць спакой стронгі – аднаго з найкаштоўнейшых беларускіх чырвонакніжнікаў сямейства ласосевых, які жыве і нерастуе ў мясцовай рэчцы Сваротва. Дарога, якую цяпер робяць у Вялікай Сваротве, акурат вядзе да броду праз рэчку ў межах парка.

Кіраўнік філіяла «Пачапаўскі» птушкафабрыкі «Дружба Ігар Грыб, чые палі атачаюць Вялікую Сваротву, пацвердзіў у размове з Intex-press, што яго гаспадарнікі сапраўды падсыпаюць і пашыраюць дарогу праз парк на месцы старой, зарослай з часам вясковай дарогі, каб сельскагаспадарчая тэхніка мела дадатковае выйсце на палі па іншы бок Сваротвы.

– У мяне на тым беразе каля 500 га палёў. Я ж не магу ўсю тэхніку праз вёску пускаць! – агучыў сваю пазіцыю Ігар Грыб.

І ўсё ж дазволу на правядзенне дарожна-будаўнічых работ, па яго словах, гаспадарнікі не атрымлівалі.

– Які дазвол ад мяне патрабуецца, калі я праводжу сельскагаспадарчыя работы! – выказаў меркаванне Ігар Грыб.

Аднак, як паведаміў Intex-press начальнік Баранавіцкай гарадской і раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы наваколля Алег Загурскі, гаспадарнікі ўсё ж мусілі атрымаць дазвол на будаўніцтва дарогі і выкарчоўванне дрэваў, тым больш, што будаўніцтва адбываецца ў 25-метровай водаахоўнай зоне рэчкі Сваротвы.

У найбліжэйшы час супрацоўнікі інспекцыі паабяцалі выехаць на месца, каб разабрацца з сітуацыяй.

Каментары3

Цяпер чытаюць

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню61

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню

Усе навіны →
Усе навіны

Вядучая «Марафону адзінства» ў падтрымку Лукашэнкі адпачывала ў Латвіі27

На поўначы Брэста працягвае смярдзець, улады заклікаюць «не панікаваць»2

Са Швецыі дэпартуюць яшчэ адну беларускую сям'ю11

Пад Быхавам адкрылі помнік археалагічнай знаходцы 1960 года. Ён падобны да надмагілля

Ва Украіне пад уплывам пратэстаў вяртаюць незалежнасць антыкарупцыйным органам8

У Мёрах падлетак прадаваў парнаграфію, выкарыстаўшы нумар суседа

Берасцеец ператварыў сямітонны валун у каменную ванну5

Мінчукі скардзяцца на атручванне пасля наведвання вядомага рэстарана. Працу ўстановы прыпынілі7

«Саўт-парк» жорстка высмяяў Трампа. Белы дом рэзка асудзіў12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню61

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць