Эканоміка11

Улады ў 2014 годзе плануюць рост кошту паслуг ЖКГ да 40%

У Беларусі ў 2014 годзе плануецца павялічыць кошт жыллёва-камунальных паслуг на 38%.

Гэта прадугледжана праектам афіцыйнага прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця на будучы год.

Паводле ацэнак эканамічных улад, плацяжы за тыпавую (двухпакаёвую) кватэру ў 2014 годзе павялічацца на 124,3 тыс. рублёў, ці на 12,7 даляра, і складуць 450,9 тыс. рублёў.

Такім чынам, у намінальным выражэнні кошт жыллёва-камунальных паслуг плануецца ў будучым годзе павялічыць на 38%.

Мяркуецца, што ў выніку павышэння тарыфаў узровень пакрыцця насельніцтвам кошту жыллёва-камунальных паслуг можа дасягнуць у будучым годзе 34,7%.

Як паведамлялася раней, намеснік міністра эканомікі Аляксандр Ярашэнка, выступаючы на сумесным пасяджэнні камісій Палаты прадстаўнікоў 14 лістапада ў Мінску, заявіў пра тое, што насельніцтва сёння мала плаціць за жыллёва-камунальныя паслугі.

«Насельніцтва неапраўдана мала плаціць за тыя жыллёва-камунальныя паслугі, якія дае дзяржава. Цяпер гэта лічба (ўзровень пакрыцця насельніцтвам тарыфаў ЖКГ) складае каля 24%», — сказаў Ярашэнка. Пры гэтым ён дадаў, што ў 2014 годзе плануецца павялічыць гэты ўзровень прыкладна да 35%.

«Калі мы гаворым пра ўзровень пакрыцця на будучы год, то з улікам павелічэння рэальных даходаў насельніцтва мы плануем павялічыць пакрыццё насельніцтвам паслуг да 35%», — сказаў намеснік міністра эканомікі.

Рост рэальнай (з улікам інфляцыі) заработнай платы запланаваны ў 2014 годзе на ўзроўні 4,6%.

Нагадаем, што зацверджаная Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2011—2015 гады прадугледжвае, што ўзровень пакрыцця насельніцтвам затрат на паслугі жыллёва-камунальнай гаспадаркі ў 2015 годзе складзе не менш як 60%.

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Для беларускіх уладаў я, хутчэй, магчымасць, а не пагроза». Калеснікава дала вялікае інтэрв’ю Золатавай93

«Для беларускіх уладаў я, хутчэй, магчымасць, а не пагроза». Калеснікава дала вялікае інтэрв’ю Золатавай

Усе навіны →
Усе навіны

Атака Расіі на Кіеў: зноў зніклі цяпло і вада2

Украінскага белага тыгра эвакуююць ад вайны ў Вялікабрытанію. Зараз ён чакае пераноску адпаведнага памеру

Ці шкодна адкладаць будзільнік?

У Грэцыі прапануюць перанакіраваць рэкі для забеспячэння Афін вадой

Трамп заявіў, што ў Афганістане саюзнікі па НАТА адседжваліся ў тыле. Ветэраны ў Еўропе страшэнна абураныя16

Павышаюць тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі

З'явілася ВІДЭА, як французскія вайскоўцы бяруць на абардаж танкер расійскага ценявога флоту1

Апытанне: больш за палову еўрапейцаў лічаць Трампа «ворагам Еўропы»23

Вось як працуе тэлеграм-бот, з дапамогай якога ўзламалі журналіста Казакевіча1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Для беларускіх уладаў я, хутчэй, магчымасць, а не пагроза». Калеснікава дала вялікае інтэрв’ю Золатавай93

«Для беларускіх уладаў я, хутчэй, магчымасць, а не пагроза». Калеснікава дала вялікае інтэрв’ю Золатавай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць