Грамадства1919

Прадпрымальнікі і падаткавікі ў «Ждановічах»: сценка на сценку

На рынку «Ждановічы» працягваецца сутыкненне паміж прадпрымальнікамі і падаткавікамі.

Канфлікт пачаўся 29 лістапада аб 11 гадзіне, калі да аднаго з прадпрымальнікаў, які гандлюе джынсамі насупраць «Дому моды-4», прыйшлі супрацоўнікі падатковай інспэкцыі і пачалі канфіскоўваць тавар, паведамляе радыё «Свабода».

Іншыя прадпрымальнікі, якія гандлююць па суседзтве, зачынілі свае кропкі і накіраваліся бараніць калегу. Неўзабаве да падаткавікоў далучыліся супрацоўнікі міліцыі і АМАП.

«Цяпер яшчэ нічога ня скончылася. Наадварот, усё разгортваецца. Нагналі АМАПу. Супрацьстаяньне працягваецца, стаяць сьцяна на сьцяну. Стаяць прадпрымальнікі і АМАП разам зь міліцыянтамі і супрацоўнікамі падатковай», — павёў радыё «Свабода» прадпрымальнік Вячаслаў Піліпук.

Адзін з супрацоўнікаў падатковай інспэкцыі паказаў прадпрымальнікам пасьведчаньне. «Прозьвішча Дыкола, рэйдавы аддзел, Інспэкцыя па падатках і зборах.

Нічога нам не патлумачылі, не адказалі на пытаньне прадпрымальнікаў, чаму так адбываецца. Можа, там ёсьць нейкія парушэньні, але нічога не патлумачылі. Проста прыехалі канфіскаваць тавар», — кажа Вячаслаў Піліпук.

Вячаслаў Піліпук дапускае, што такія дзеяньні маглі быць вынікам нейкай праверкі, аднак зьдзіўляецца, чаму гэта нельга нармальна патлумачыць.

Каментары19

Цяпер чытаюць

Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель трох байцоў2

Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель трох байцоў

Усе навіны →
Усе навіны

Цана на золата ўпершыню перавысіла адзнаку $5 тысяч, працягваючы гістарычны рост

«Жыве!» ці «Жыве вечна!»? Як правільна? Вакол гэтага пытання разгарнулася палкая дыскусія29

Сабакі таксама пакутуюць на дэменцыю. Як запаволіць працэс?

Пашынян стварае музычны гурт5

Каранік пра ідэю айчыннага электракара: Трошкі пераацанілі свае магчымасці9

Чыноўніца прапануе па пятніцах прыходзіць на працу ў беларускім адзенні. І сама падала прыклад27

Украінскі дэпутат загінуў у аварыі — на квадрацыкле ўрэзаўся ў маршрутку

Ці трэба беларусам рабіць выбар паміж Расіяй і Еўропай? Шрайбман і Львоўскі спрачаюцца48

Зяленскі зноў згадаў Беларусь і каманду Ціханоўскай8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель трох байцоў2

Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель трох байцоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць