Грамадства

З палітычных матываў яшчэ нікога не адлічылі

Студэнты, якія адбылі арышт у турме на Акрэсьціна за ўдзел у акцыях пратэсту на Кастрычніцкай плошчы, сёньня прыйшлі на заняткі ў свае навучальныя ўстановы. Як іх там сустрэлі?

Студэнты, якія адбылі арышт у турме на Акрэсьціна за ўдзел у акцыях пратэсту на Кастрычніцкай плошчы, сёньня прыйшлі на заняткі ў свае навучальныя ўстановы. Як іх там сустрэлі?

Паводле праваабаронцаў, падчас акцый пратэсту з 19-га да 25-га сакавіка было затрымана каля 300 студэнтаў. Частка зь іх яшчэ адбывае адміністрацыйныя арышты. Паводле актывісткі дэмакратычнага студэнцкага руху Вольгі Кузьміч, разам зь ёй у камэры было 12 зьняволеных – пераважна студэнтак БДУ.

(Кузьміч: ) «У нас у апошні дзень праводзілася ідэалягічная праца на самім Акрэсьціна: сабралі студэнтаў у аўдыторыю, куды прыходзілі прадстаўнікі Міністэрства ўнутраных спраў і расказвалі, што нікога ня будуць адлічваць. Будуць, маўляў, адлічваць толькі людзей зь нізкай пасьпяховасьцю».

Юрыст-праваабаронца Валянцін Стэфановіч кажа, што пакуль няма фактаў адлічэньня студэнтаў з палітычных матываў.

(Стэфановіч: ) «Многа студэнтаў прыходзіць. Яны кажуць адно й тое: пакуль бяруць тлумачальныя, дэканы пакуль чакаюць распараджэньня зь Міністэрства адукацыі й рэктарату. Сьпісы, канечне, ёсьць у дэканатах, але пакуль што захадаў ніякіх ня робяць».

Антаніна Гулько – студэнтка менскага мэдычнага ўнівэрсытэту – была асуджана за ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу на 10 сутак. Пасьля «адсідкі» ва ўнівэрсытэце яна мела размову з рэктарам і дэканам факультэту.

(Гулько: ) «Яны сказалі мне, што цяпер адлічваць ня будуць, бо за палітычнае – сказалі – не адлічваюць. Але сказалі: калі я наступным разам захачу пайсьці на якую-небудзь акцыю, то мне трэба адразу напісаць заяву, каб мяне адлічылі з унівэрсытэту. Таксама сказалі, што ўсе будуць сачыць, як буду наведваць заняткі, за пасьпяховасьцю таксама».

Таксама ад Антаніны Гулько запатрабавалі, каб яна аплаціла прапушчаныя заняткі ва ўнівэрсытэце.

(Гулько: ) «А гэта каля 500 тысяч атрымоўваецца. Потым мне тэлефануе дэкан: пачакай, пакуль не плаці, прыйдзі ў дэканат – можа, і ня давядзецца плаціць».

Студэнтка журфаку БДУ Воля Чарных кажа, што пытаньне пра ейны лёс яшчэ будзе вырашаць адмысловая камісія на факультэце:

(Чарных: ) «Студэнты сустрэлі ўвогуле, як герояў. А многа хто з выкладчыкаў даюць зразумець, што мне вельмі цяжка будзе здаць гэтую сэсію».

Паводле студэнта факультэту прыкладной матэматыкі БДУ Юрася Гецэвіча, моладзь унівэрсытэту зьбірала подпісы, каб арыштаваных не адлічвалі.

(Гецэвіч: ) «Яны сказалі дэканату: калі будуць нейкія адлічэньні, – яны адразу будуць падчас перазьменкі выходзіць у вэстыбюль. Калі я прыйшоў, усе пыталіся як там сядзелася, што я рабіў. Дэкан факультэту сказаў, што ён яшчэ нікога не адлічваў з палітычных матываў і не зьбіраецца гэтага рабіць. Пакуль няма ніякіх праблем. Папросту адсочваюць на ўсіх парах і адзначаюць».

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У Гомелі закрылі забягалаўку прадпрымальніка-лукашыста і знішчылі яго плакат са Сталіным11

У Гомелі закрылі забягалаўку прадпрымальніка-лукашыста і знішчылі яго плакат са Сталіным

Усе навіны →
Усе навіны

Іран прыпыніў здабычу газу на найбуйнейшым у свеце радовішчы

Пасля разносу Лукашэнкі «Беларусьфільм» бярэцца ствараць «лінейку сваіх серыялаў»4

«Гэта не самы прывабны варыянт». Што думаюць беларусы пра ўвядзенне Грузіяй трохгадовага ДНЖ для айцішнікаў2

Трамп не збіраецца падпісваць заяву G7 па пытанні ізраільска-іранскага канфлікту

Чаму расіяне аддалі ўкраінцам целы забітых, а тыя — не?8

Колькасць вакансій у Беларусі ў 54 разы большая, чым зарэгістраваных беспрацоўных1

Для аграсядзіб рыхтуюць новыя абмежаванні2

Беларусаў папярэдзілі пра візавую пастку пры наведванні Сербіі і Чарнагорыі2

Мерц катэгарычна супраць пасярэдніцтва Пуціна на Блізкім Усходзе2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Гомелі закрылі забягалаўку прадпрымальніка-лукашыста і знішчылі яго плакат са Сталіным11

У Гомелі закрылі забягалаўку прадпрымальніка-лукашыста і знішчылі яго плакат са Сталіным

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць