Свет55

Рада БНР падтрымала абаронцаў Майдану — украінскіх і беларускіх

Рада БНР выказала «захапленьне мужнымі абаронцамі Майдану, усімі, хто выйшаў адстойваць сваё права на годнае жыцьцё. Рада БНР выказвае салідарнасьць з грамадзянамі Беларусі, якія прыехалі ў Кіеў, каб прадэманстраваць падтрымку ўкраінскаму народу».

«Сёньня відавочна, што мільёны людзей на вуліцах гарадоў Украіны – гэта ня толькі прадстаўнікі пэўных палітычных сілаў, гэта – сам украінскі народ, у ягоным сьвятым памкненьні да свабоды, да справядлівасьці і да права самому вырашаць свой лёс, — гаворыцца ў заяве. — У 2004 годзе Рада БНР выказала сваю падтрымку тым, хто абараняў на Майдане сваё права дэмакратычна абіраць уладу; сёньня мы падтрымліваем тых, хто зрабіў эўрапейскі выбар.

Рада БНР вітае рашэньні дэпутатаў Эўрапарлямэнту пра больш хуткае падпісаньне асацыяцыі з Украінай, а таксама прапановы эўрадэпутатаў да міжнародных фінансавых арганізацыяў эканамічна спрыяць Украіне. Рада БНР асуджае выкарыстаньне Масквой мэтадаў палітычнага і эканамічнага ціску на Кіеў».

Рада БНР назвала «недапушчальным ўжываньне ўкраінскімі ўладамі сілы супраць удзельнікаў масавых народных акцяў у Кіеве і ў іншых украінскіх гарадах. Прымяненьне такіх мэтадаў пагражае скінуць Украіну з цывілізаванага шляху разьвіцьця».

«Мы верым, што народ Украіны, народ слаўнай гісторыі і багатай культуры, абароніць сваё права быць у шэрагу эўрапэйскіх цывілізаваных народаў. Мы верым, што зойме сваё месца ў гэтым шэрагу і Беларусь. Слава Украіне! Жыве Беларусь!» – гаворыцца ў заяве Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец3

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Усе навіны →
Усе навіны

Былога вядучага «Белсата» затрымалі ў Польшчы за наркотыкі13

Мінчуку патэлефанавалі ашуканцы, а ён іх давёў. Дайце гэта паслухаць сваім блізкім17

У Мінску зацвіў першы цюльпан

«Расплакаўся і пачаў прасіць прабачэння». Жыхар Вільні расказаў, як злавіў 14‑гадовага падлетка, які пісаў «Вільня наша»28

Маці беларуса, які ваяваў супраць Украіны і быў арыштаваны ў Беларусі за здраду дзяржаве, запісала відэа да Лукашэнкі9

У вёсцы пад Лоевам на агарод спікіраваў дрон

Учора «Брама Мінска» ледзь не паплыла па дзіўнай прычыне

Забіралі пашпарты і прымушалі вадзіць аўтобусы. У Польшчы раскрылі злачынную групу, сярод пацярпелых — беларусы1

Колькі боепрыпасаў выпусцілі ЗША і іх саюзнікі ў Іране — Украіна толькі зайздросціць6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец3

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць