Грамадства33

Забойцу гомельскай студэнткі зноў патрабуюць пакараць смерцю

Забойцу гомельскай студэнткі Наталлі Емяльянчыкавай, 25-гадовага Аляксандра Грунова, дзяржабвінавачанне паўторна патрабуе прыгаварыць да смяротнай кары.

Спрэчкі па справе аб жорсткім забойстве дзяўчыны адбыліся 23 снежня ў Гомельскім абласным судзе. Груноў абвінавачваецца ў тым, што 20 верасня 2012 года з-за крыўды нанёс не менш чым 102 нажавыя раненні Наталлі Емяльянчыкавай, ад чаго тая памерла на месцы.

Раней Гомельскі абласны суд прыгаварыў Грунова да вышэйшай меры пакарання, аднак судовая калегія па крымінальных справах Вярхоўнага суда 22 кастрычніка адмяніла смяротны прыгавор, накіраваўшы справу на перагляд. 26 лістапада ў абласным судзе пачалося паўторнае слуханне справы.

Падчас сённяшніх спрэчак дзяржаўны абвінаваўца запатрабавала для абвінавачванага вышэйшую меру пакарання — расстрэл.

Пракурор адзначыла, што Груноў учыніў злачынства, якое шакіруе сваёй жорсткасцю, гэты чалавек небяспечны для грамадства. На думку дзяржабвінаваўцы, у справе шмат абставінаў, што абцяжваюць віну Грунова, у той час як змякчальных — няма. Яўку з павіннай, напісаную абвінавачваным пасля дастаўкі ў міліцыю, лічыць такой акалічнасцю нельга, заявіла пракурор.

Маці забітай студэнткі таксама запатрабавала для абвінавачванага вышэйшай меры пакарання. «У яго няма ні кроплі жалю, ні кроплі раскаяння, як яго наогул можна лічыць чалавекам?» — заявіла жанчына.

Яна таксама зачытала паведамленне СМІ з меркаваннем Аляксандра Лукашэнкі аб гомельскай справе. Кіраўнік дзяржавы, у прыватнасці, сказаў: «Калі ты, нягоднік і падонак, ідзеш і не першы раз ужо ўчыняеш злачынства, забіваеш чалавека, то якое права ты маеш жыць на гэтай зямлі? Я не крыважэрны, але адплата і пакаранне павінныя быць адпаведнымі. Вазьміце гэта на кантроль. У адваротным выпадку мы ніколі не навядзем парадак і ніколі не панізім гэтую тэмпературу ў грамадстве. Цяжкія, асабліва цяжкія злачынствы: вінаваты — адказвай на ўсю катушку».

Адвакат абвінавачванага папрасіў суд пакараць Грунова пазбаўленнем волі, але не расстрэлам, бо ўпэўнены, што ён не настолькі небяспечны для грамадства, як лічыць дзяржабвінаваўца.

Адвакат прывёў довады аб змякчальных абставінах у справе, у тым ліку аб яўцы з павіннай: «Яна сведчыць аб чыстасардэчным прызнанні і раскаянні. Калі б абвінавачваны не напісаў яўку з павіннай і наогул адмовіўся ад дачы паказанняў, было б вельмі складана даказаць яго віну. Усё абвінавачанне будуецца на паказаннях Грунова».

Сам Груноў, які выступіў з апошнім словам у судзе, толькі папрасіў даравання ў маці забітай дзяўчыны і сказаў, што «не ведае, як гэта адбылося». Адносна пакарання ён ні аб чым суд не прасіў.

Трэба адзначыць, што забойства студэнткі Груноў учыніў праз год пасля адбыцця пакарання за нанясенне цяжкіх цялесных пашкоджанняў, што пацягнула смерць: ён збіў сужыцеля сваёй маці.

Па выніках псіхіятрычнай экспертызы малады чалавек прызнаны адэкватным, залежнасці ад алкаголю і наркотыкаў у яго не выяўлена. Аднак ён хварэе на змяшанае расстройства асобы.

Вынясенне прыгавору прызначана на 24 снежня.

Каментары3

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

СК апублікаваў відэазапіс падзення беспілотніка. На абломках паказалі ўкраінскія надпісы33

СК апублікаваў відэазапіс падзення беспілотніка. На абломках паказалі ўкраінскія надпісы

Усе навіны →
Усе навіны

«Фантастычная чацвёрка: Першыя крокі» — новы блакбастар з супергероямі і Педра Паскалем. Там згадваецца і Мінск3

Як змяніліся беларусы пасля 2020 года? Цікавае назіранне былога палітвязня6

Украінскія беспілотнікі атакавалі буйны чыгуначны вузел у Растоўскай вобласці2

«Дзеці растуць з адчуваннем, што быць беларусам пачэсна, як выпускніком Гарварда». У Батумі дзейнічае беларускамоўная школа — вось як гэта працуе8

Стральба ў хмарачосе на Манхэтане: забітыя чатыры чалавекі, стралок застрэліўся

Глутамат натрыю ізноў набірае папулярнасць. Магчыма, яно і някепска?6

Ціханоўская падпявала гімну Літвы14

Двухгадовае дзіця загрызла кобру да смерці8

Як дроны залятаюць з Беларусі ў Літву? У iSANS расказалі, што вядома1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

СК апублікаваў відэазапіс падзення беспілотніка. На абломках паказалі ўкраінскія надпісы33

СК апублікаваў відэазапіс падзення беспілотніка. На абломках паказалі ўкраінскія надпісы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць