Грамадства2727

Вольга Карач: Сын нарадзіўся ва Украіне падчас Еўрамайдану

Гэтую навіну палітык тры тыдні хавала ад грамадскасці.

«У мяне нарадзіўся сын Святаслаў. Жыве Беларусь!» — такі запіс сёння, 24 снежня, пакінула ў Фэйсбуку кіраўніца кампаніі «Наш дом» Вольга Карач. «Наша Ніва» пагутарыла са шчаслівай маці.

Як высветлілася, Святаслаў нарадзіўся яшчэ тры тыдні назад, 3 снежня. Проста мама з татам вырашылі тады не афішаваць падзею. Хацелася больш часу аддаваць сям’і, «наладзіць паміж сабой камунікацыю», — тлумачыць Вольга.

Сын нарадзіўся ва Украіне падчас Еўрамайдану. На Майдан палітык ехала адмыслова. А з родамі ­«так ужо здарылася», кажа жанчына.

Сына назвалі ў гонар старажытнага князя Святаслава Ігаравіча. Яму далі двайное прозвішча, пры гэтым спачатку ідзе жончына — Карач-Баршчэўскі. «Гэта было наша агульнае рашэнне», — запэўніла Вольга.

Цяпер яна з мужам і сваімі бацькамі знаходзяцца ва Украіне. На радзіму ў Віцебск збіраюцца адразу пасля Новага года. Трэба, каб сынуля крыху адужаў. Ён важыць 3 150.

Дома ўнука з нецярпеннем чакаюць яшчэ адны дзядуля з бабуляй, бацькі Алега. Для Вольжыных гэта другі ўнук, а для мужавых — першы, доўгачаканы.

Мы запыталі, ці не паўплывае з’яўленне новага члена сям’і на палітычныя планы. Нагадаем, палітык заяўляла пра ўдзел у прэзідэнцкіх выбарах у 2015-м годзе.

«Зразумела, што не! Я вельмі спадзяюся, што якраз буду больш разумець маладых бацькоў і людзей, у якіх ёсць дзеці. Бо раней для мяне гэта было больш тэарэтычна».

Наадварот, Вольга лічыць, што з дзіцём займее больш поспеху, бо жыццё стане паўнейшым: «Я зараз зразумела, што жыццё было не поўнае. Яно было нармальнае. У пэўным сэнсе, шчаслівае. Але не поўнае».

Вользе 34 гады. У ранейшых інтэрв’ю яна казала, што была цяжарная, але дзіця памерла.

«Ведаеце, атрымалася, што мы некалькі гадоў маральна рыхтаваліся гэта ўсё паўтараць. Не дай бог гэта ўсё адчуваць, калі ў цябе ўнутры мёртвае дзіця… Гэта проста пекла».

На пытанне, ці давялося гэтым разам звярнуцца да пэўных медыцынскіх тэхналогій, каб ажыццявіць мару, Вольга адказала так: «Усё зрабіў Бог. Так што дзякуй Богу, усё ўдалося».

«Наша Ніва» віншуе Вольгу Карач і Алега Баршчэўскага з нараджэннем сына і зычыць сям’і найлепшага.

Каментары27

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава19

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава

Усе навіны →
Усе навіны

Масіраваная атака БПЛА на Расію: пажары на нафтазаводах, радыёзаводзе і выбухі каля вайсковага аэрадрома6

Расіяне выбралі, які помнік будзе пастаўлены ў Гомелі31

Штучны інтэлект можа прывесці да вымірання чалавецтва, папярэджваюць эксперты14

Папулярны блогер Пан Усялян другі раз стаў татам13

Расійскія турысты знайшлі на пляжы ў Тайландзе ваніты кашалота. Яны каштуюць шалёныя грошы1

Блогер параўнаў кошт адпачынку ў санаторыі «Радон» з паездкай на кітайскі востраў Хайнань — і быў шакаваны2

Дарадца Ціханоўскай перадаў лукашэнкаўскім дыпламатам прапанову пра круглы стол28

У адказ на балбатню Мядзведзева Трамп загадаў перамясціць ядзерныя падводныя лодкі10

МАРГ пайменна назвала ўсіх вінаватых у бульбяным дэфіцыце14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава19

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць