Грамадства

Магілёўскага ўдзельніка суполкі «Стоп-страх» выпусцілі з турмы

Кастрычніцкім судом Магілёва яго пакаралі трыма суткамі арышту як арганізатара несанкцыянаванага масавага мерапрыемства.

29 сьнежня пасьля трох сутак адміністрацыйнага арышту выйшаў на волю магілёўскі актывіст Аб’яднанай грамадзянскай партыі Антон Касцоў.

Кастрычніцкім судом Магілёва яго асудзілі як арганізатара несанкцыянаванага масавага мерапрыемства. Актывіста зьвінавацілі ў стварэньні суполкі «Стоп-страх» ў сацыяльнай сетцы «Укантакце».

У ёй зьмяшчаліся заклікі да правядзеньня штотыднёвых акцыяў пратэсту аўтамабілістаў. Першая мела адбыцца 27 сьнежня.

24 сьнежня на Антона склалі пратакол адміністрацыйнага правапарушэньня як на ўдзельніка, але 26 сьнежня пратакол перапісалі. У ягоных дзеяньнях супрацоўнікі Кастрычніцкага аддзелу міліцыі Магілёва ўгледзелі арганізацыю масавага мерапрыемства.

Абвінавачваньні Антон Касцоў не прызнае і заяўляе, што не арганізоўваў акцыі, а толькі выказваў сваю грамадзянскую пазыцыю на сайце.

«Арганізоўвалі яе іншыя людзі. Акцыі па сутнасьці і не было. Я не заклікаў людзей выходзіць з транспарантамі. У маіх сказах было напісана, што варта захоўваць грамадзкі парадак і не скандаваць, ня хлопаць, а паводзіць сябе, не парушаючы закон.

Я падаваў цытаты на сайце, якія былі напісаныя да мяне ў іншых сацыяльных сетках.

Пра тое, што са мной адбылося я не шкадую, але трэба больш абачліва наперад сябе паводзіць.

У такой сытуацыі мог апынуцца любы, хто адстойваў пазыцыю бальшыні нязгодных людзей. Я не чакаў, што мяне пасадзяць, але тое, што мяне ўсё ж пасадзілі — гэта цалкам натуральная рэакцыя ўладаў.

Судзіла мяне судзьдзя Седальцова. Больш за ўсё яе цікавілі мае адказы па пытаньне пра партыю.

Яна заявіла, што АГП — партыя, якая выступае супраць дзейнай улады і я непрымірымы праціўнік улады», — казаў Антон Касцоў пасьля выхаду зь ізалятара часовага ўтрыманьня

24 сьнежня суполка была выдаленая. У той жа дзень міліцыянты забралі ў Антона кампутар нібыта для прагляду перапіскі. Ён застаецца ў Кастрычніцкім аддзеле міліцыі Магілёва. Пра тое, што актывіста судзілі, паведаміла ягоная маці.

Сустракаць актывіста на волі прыйшлі ягоныя бацькі, аднапартыйцы, а таксама ягоныя калегі зь іншых партыяў.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Забіць яго ці адрэзаць яму яйцы я не рашыўся». Падрабязнасці трагедыі ў Гданьску, дзе ваяр катаваў бойфрэнда, а пасля забіў сябе36

«Забіць яго ці адрэзаць яму яйцы я не рашыўся». Падрабязнасці трагедыі ў Гданьску, дзе ваяр катаваў бойфрэнда, а пасля забіў сябе

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць парад, як проста пазбавіцца ад паху і плям поту на адзенні3

Расіяне тры гадзіны білі па Харкаве КАБамі, балістыкай і шахедамі. Здзейснена камбінаваная атака на Дняпро2

«Купалаўцы» анансавалі пачатак новага тэатральнага сезона1

Пасажырка «не ўклалася ў таймінг» падчас санітарнага прыпынку — міжнародны аўтобус паехаў без яе5

Стаў вядомы лёс збеглых дзікабразаў у Рэчыцкім раёне2

Берасцеец увозіў у Польшчу бярозавае палена. Аказалася, гэта костка маманта2

Выдаліў акаўнт, пачысціў тэхніку — і ўсё адно прыйшлі. Мікіта Лосік расказаў, як яго вылічылі сілавікі25

«Белфармацыя» назвала фэйкам інфармацыю пра нібыта недахоп лекаў у краіне

У Вільні збілі журналіста Malanka Media16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Забіць яго ці адрэзаць яму яйцы я не рашыўся». Падрабязнасці трагедыі ў Гданьску, дзе ваяр катаваў бойфрэнда, а пасля забіў сябе36

«Забіць яго ці адрэзаць яму яйцы я не рашыўся». Падрабязнасці трагедыі ў Гданьску, дзе ваяр катаваў бойфрэнда, а пасля забіў сябе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць