Грамадства3030

Стаў вядомы змест навагодняга віншавання Лукашэнкі беларускаму народу

Зварот будзе паказаны ў 23:50 па беларускіх тэлеканалах.

«Насуперак прыкметам трынаццаты год новага стагоддзя не стаў нешчаслівым, — гаворыцца ў віншаванні. — Мы пражылі гэты год на адным дыханні, як адзіная вялікая сям'я. Кожны з нас адчуваў сябе неад'емнай часткай вялікага і гордага цэлага, імя якому — Беларусь. Мы сэрцам адчулі гэтае яднанне ў хвіліны прынясення святой клятвы на плошчы Дзяржаўнага сцяга».

«Мы (…) часам нават не ўсведамляем, якое гэта насамрэч вялікае, неацэннае шчасце — жыць на сваёй зямлі, свабодна дыхаць яе паветрам, піць яе крыштальную ваду і адчуваць сябе адначасова яе любімым сынам і клапатлівым гаспадаром. І ведаць, што над такой не ўладны ніхто, акрамя твайго розуму і твайго сумлення. Тое, што гэтае шчасце ў нас ёсць, што нам удалося адстаяць яго, напаўняе нашы сэрцы ўпэўненасцю і надзеяй», — адзначае беларускі кіраўнік.

«Не заўсёды было лёгка і проста, і не ўсё, што мы планавалі, здзейснілася.

Але ўсё-такі нам гэты год больш запомніцца падзеямі, якія пакінулі добры след у гісторыі, — лічыць Лукашэнка. — Мы шчыльна падышлі да паспяховага вырашэння дэмаграфічнай праблемы. Упершыню пасля 1990 года забяспечаны прырост насельніцтва краіны. Дадзены старт суперінавацыйнаму праекту — будаўніцтву Беларускай атамнай электрастанцыі. Сабраны першы 450-тонны БелАЗ-гігант. Мы пабудавалі больш чым 5 млн квадратных метраў жылля. Наш экспарт харчавання ўпершыню перавысіў 5 млрд долараў».

На думку афіцыйнага лідара, у 2013 г. «мы сталі багацейшыя і ў простым чалавечым шчасці: у Беларусі адбылося на 10 тыс. больш вяселляў і нарадзілася амаль на 4 тыс. больш дзяцей, чым у 2012 годзе».

«Але, канешне ж, загадваючы жаданні і будуючы планы, мы павінны разумець: калі летась мы не дабіліся чагосьці, значыць, самі не вельмі стараліся і напружваліся. Значыць, самі вінаватыя.

А ўсе добрыя перамены адбудуцца, толькі калі мы ўкладзем у іх сваю працу і розум. Запатрабуецца прыкласці максімум намаганняў, каб не разгубіць дасягнутага, прасунуцца наперад, разлічваючы найперш на ўласныя сілы і ўнутраныя рэзервы, якія трэба ўмела выкарыстоўваць», — падкрэслівае Лукашэнка.

«Беларусь называюць краінай добрых людзей. Справа гонару для кожнага з нас праявіць свае душэўныя якасці ў надыходзячым Годзе гасціннасці», — заклікае ён.

«Свет стаіць не на сланах і кітах, як думалі ў старажытнасці. І не на грошах, як некаторыя думаюць цяпер. Ён ад веку стаяў і трымаецца цяпер на любові і клопаце. І навагодняя ноч — самы час успомніць аб гэтым», — гаворыцца ў віншаванні.

Каментары30

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Раман Пратасевіч асвоіў прафесію бармена і адшукаў працу. Вось у якім бары можна яго знайсці6

Раман Пратасевіч асвоіў прафесію бармена і адшукаў працу. Вось у якім бары можна яго знайсці

Усе навіны →
Усе навіны

«Прыязджаеш без офера — будзе цяжка». Айцішнік-сеньёр працуе ў швейцарскім банку. Вось як да гэтага ішоў7

Загінуў камандзір 155-й брыгады, вайскоўцаў якой абвінавачвалі ў забойствах жыхароў Бучы8

Стала вядома, па якім механізме спісваліся грошы з банкаўскіх картак беларусаў падчас маштабнага збою7

У Мінску прадаецца кватэра з рэальна ўнікальным відам з ванны8

На МТЗ працуюць 142 замежнікі з Бурундзі, Конга, Камеруна, Малі і Нігерыі15

Зноў да +30. Надвор'е на выходныя3

«Я ўжо развітвалася з мужам, баялася больш не пабачыцца». У беларускі ў 26 гадоў здарыўся інсульт13

Гісторыка, які працаваў у ваенкамаце ў Мастах, асудзілі па цэлым пакеце палітычных артыкулаў3

Беларускі самалёт абстраляла расійская СПА, прыняўшы за ўкраінскі дрон? Не, гэта няпраўда2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Раман Пратасевіч асвоіў прафесію бармена і адшукаў працу. Вось у якім бары можна яго знайсці6

Раман Пратасевіч асвоіў прафесію бармена і адшукаў працу. Вось у якім бары можна яго знайсці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць