Грамадства4646

Разрастаецца пратэст працаўнікоў хуткай дапамогі ў Мінску

Ліст з патрабаваннямі падпісалі больш за 250 медыкаў.

Мінскія работнікі хуткай дапамогі больш не могуць трываць складаных умоваў працы, а таксама нізкіх заробкаў. Яны пачалі кампанію збору подпісаў, каб змяніць становішча. Прычым не толькі ў інтэрнэце, а і ўжывую.

Медыкі параўноўваюць свае мізэрныя зарплаты з фінансаваннем сілавікоў ды іншых прывілеяваных груп, і ў іх апускаюцца рукі.

«Гэты калектыўны зварот выспяваў доўга. Людзі звальняюцца, іх становіцца ўсё меней і меней. А нагрузка на брыгады толькі расце», — расказаў «Нашай Ніве» адзін з каардынатараў збору подпісаў на падстанцыі №4 мінскай службы хуткай дапамогі.

«У брыгадзе мусіць быць чатыры чалавекі. Але насамрэч укамплектаваныя ў нас толькі брыгады рэанімацыі. А вось у БІТ-брыгадах (брыгады інтэнсіўнай тэрапіі — НН), якія выязджаюць, калі няма магчымасці паслаць рэанімацыю, добра, калі едуць у складзе доктар з фельчарам. Часам ездзяць два фельчары. Напрыклад, 31 снежня ў нас на падстанцыі былі тры брыгады ўвогуле па адным чалавеку… Пра санітараў гаворкі не ідзе — іх увогуле амаль што няма. А як удвох праводзіць рэанімацыю?! Былі выпадкі, калі кропельніцу даводзілася трымаць у зубах».

«Я атрымліваю ад 2,2 да 2,7 мільёна рублёў прыкладна за 160 гадзін працы. Гэта адна стаўка», — расказвае ён.

Подпісы пачалі збіраць 24 снежня. На руках у яго больш за 250 подпісаў работнікаў «хуткай», яшчэ дзясяткі подпісаў знаходзяцца ў давераных асобаў.

Поўны тэкст гутаркі чытайце ў сённяшнім нумары папяровага тыднёвіка «Наша Ніва».

Каментары46

Цяпер чытаюць

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве11

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Усе навіны →
Усе навіны

«Прыйшло СМС: заплаціце 450 рублёў». Дзіцяці мінчука прыходзяць паведамленні пра чужыя даўгі1

Новы фронт іранскай вайны: хусіты пагражаюць пастаўкам нафты13

Новы інструмент узлому ставіць пад пагрозу мільёны айфонаў і айпадаў1

У Еўропе невядомыя скралі грузавік з 12 тонамі батончыкаў KitKat2

У Магілёве 17‑гадовы матацыкліст трапіў у рэанімацыю пасля сутыкнення з машынай ВІДЭА

На Блізкі Усход прыбыў дэсантны карабель з амерыканскімі марскімі пехацінцамі2

Орбан на перадвыбарчым мітынгу сарваўся і накрычаў на пратэстоўцаў3

Трамп хоча пазбавіць права голасу ў НАТА тыя краіны, якія трацяць на абарону менш за 5% ВУП12

Грошы беларуса 10 гадоў ляжалі ў банку на дэпазіце. Што з імі стала за гэты час?9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве11

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць