13 затрыманых у Кіеве падазраюцца ў масавых беспарадках: да 15 гадоў кожнаму
13 затрыманых удзельнікаў масавых беспарадкаў на вул. Грушэўскага ў Кіеве — падазраваныя ў парушэнні арт.294 КК «Масавыя беспарадкі». Пра гэта гаворыцца ў паведамленні МУС Украіны.
Паводле МУС, у цэлым затрыманыя 32 чалавекі, якія дастаўлены ў органы ўнутраных спраў.
«22 з іх — затрыманыя працэсуальна ў рамках адкрытай крымінальнай вытворчасці паводле арт.294 КК — масавыя беспарадкі. 13 працэсуальна затрыманым асобам паведамлена аб падазрэнні», — адзначылі ў МУС.
Следства вызначае удзел і роля кожнага ў здзяйсненні гэтага крымінальнага злачынства.
Каментары