Рэйсавы аўтобус Irisbus могуць канфіскаваць у Мінскага аўтапрадпрыемства з-за кантрабанды, якую кіроўца спрабаваў завезці ў Беларусь. Пра гэта паведаміла афіцэр прэс-службы Брэсцкай памежнай групы Кацярына Паўлава.
Рэйсавы аўтобус «Мюнхен-Мінск» вяртаўся з замежнай паездкі праз памежны пункт «Варшаўскі мост», які знаходзіцца побач з Брэстам. Пакуль пасажыры з валізкамі праходзілі пашпартны кантроль і мытнае афармленне, памежнікі і супрацоўнікі аддзела па барацьбе з кантрабандай Брэсцкай мытні пачалі надглядаць аўтобус.
У нішы за радыятарам былі схаваныя чатыры торбы вялікіх памераў з мужчынскай, жаночай і дзіцячай вопраткай — усяго 92 прадметы. Прыкладны кошт тавараў склаў 30 млн рублёў. Кіроўца, 51-гадовы мінчук, прызнаў, што тавар належыць яму. Усю вопратку разам з аўтобусам мытнікі канфіскавалі да судовага рашэння. Прыкладны кошт транспартнага сродку склаў 2,6 млрд рублёў.
У дачыненні да кіроўцы распачалі адміністрацыйныю справу паводле 2 арт. 14.1 КаАП, аднак затрымліваць яго не сталі. Пасажырам аўтобуса (іх было 10 чалавек) прыйшлося дабірацца да месца прызначэння іншым транспартам.
Топавы перакладчык паехаў у Беларусь мяняць пашпарт — і сеў за данаты. «КДБ паглядзеў на суму і вырашыў, што ніхто ў здаровым розуме не можа выдаткаваць столькі ўласных грошай»
Топавы перакладчык паехаў у Беларусь мяняць пашпарт — і сеў за данаты. «КДБ паглядзеў на суму і вырашыў, што ніхто ў здаровым розуме не можа выдаткаваць столькі ўласных грошай»
Вайб-праграмаванне зменіць ролю распрацоўшчыка, RLVR, і калі лопне бурбалка. Беларус-інжынер у галіне ШІ, які працуе ў ЗША, расказаў, што нас чакае ў 2026
Каментары