Свет116116

Тысячы ўкраінцаў пранеслі цела беларуса Жызнеўскага ад сабора да Майдану ФОТЫ

Развітанне з Міхалам Жызнеўскім адбылося ў дзень яго нараджэння, 26 студзеня. Сёння яму споўнілася б 26 гадоў.

Майдан сёння быў у жалобе. Не было ні песень, на танцаў, ні традыцыйнага нядзельнага мітынгу.

Адпявалі Жызнеўскага святары Украінскай праваслаўнай царквы Кіеўскага патрыярхата. На развітанне прыйшлі лідары ўкраінскай апазіцыі, сярод якіх Віталь Клічко і Арсень Яцанюк.

З Беларусі на пахаванне прыехаў паэт Уладзімір Някляеў.

Неслі труну сябры забітага, у камуфляжы і масках.

Тысячы людзей ішлі за труной, якую на руках пранеслі ад Міхайлаўскага Залатаверхага сабора праз Майдан, Хрышчацікам. Яго пранеслі паўз барыкады, на якіх ён загінуў. І на хвіліну Майдан замёр у маўчанні.

Украінская дарога беларуса скончылася. Пахаваюць яго на радзіме, у Гомелі.

Міхал Жызнеўскі загінуў 22 студзеня ў Кіеве ў часе спробы спецназаўцаў, верных Віктару Януковічу, ачысціць вуліцу Грушэўскага. Куля, выпушчаная са зброі 12-міліметровага калібра, прайшла ягонае цела наскрозь.

Паводле вынікаў незалежнага расследавання, забітыя на вуліцы Грушэўскага, у тым ліку Жызнеўскі, загінулі ад пападання кулі, выпушчанай з гладкаствольнага ружжа. Прычым агонь вёўся з блізкай адлегласці. Выказваліся меркаванні, што асобныя экстрэмісты з ліку байцоў спецпадраздзяленняў зараджалі такія латунныя паляўнічыя кулі ў ружжы, якія выкарыстоўваюцца для стральбы гумовымі кулямі. Тэхнічна гэта магчыма.

Каментары116

Цяпер чытаюць

Чым жыве оперны спявак Сільчукоў, якога ў 2020‑м звольнілі з Вялікага тэатра за пазіцыю4

Чым жыве оперны спявак Сільчукоў, якога ў 2020‑м звольнілі з Вялікага тэатра за пазіцыю

Усе навіны →
Усе навіны

Міністр замежных спраў Літвы: Калі змена формы аховы перашкаджае дзейнасці Ціханоўскай — трэба пра гэта гаварыць11

Наступнай ноччу Еўропа пераходзіць на зімовы час5

Памерла маці-каралева Тайланда. Яе называлі іконай стылю

Былы спецназавец апынуўся ў інвалідным вазку — і стаў майстрам па манікюры13

Трамп спадзяецца на дапамогу Кітая для заканчэння вайны ва Украіне

Гібрыдныя аўто забруджваюць навакольнае асяроддзе амаль гэтак жа, як бензінавыя: вось факты24

«Укантакце» цалкам аднавіў працу1

Сёння падчас суботніка чакаюцца дажджы, часам моцныя1

ЗША адправілі да Венесуэлы найбуйнейшы авіяносец, Мадура абвінаваціў Вашынгтон у эскалацыі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чым жыве оперны спявак Сільчукоў, якога ў 2020‑м звольнілі з Вялікага тэатра за пазіцыю4

Чым жыве оперны спявак Сільчукоў, якога ў 2020‑м звольнілі з Вялікага тэатра за пазіцыю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць