Здарэнні44

У Брэсце канфіскавалі мегапартыю кантрабанднага ботаксу

У аўтадарожным пункце пропуску «Брэст» у аўтобусе, які ідзе з Германіі ў Маскву, супрацоўнікі Брэсцкай памежнай групы выявілі буйную партыю незаконнага тавару на суму больш за 1 млрд беларускіх рублёў.

Аўтобус Ашафэнбург — Масква праходзіў памежны кантроль на ўездзе ў Беларусь у пункце пропуску «Брэст» 9 лютага. Вонкавы дагляд транспартнага сродку выклікаў падазрэнні, і аўтобус накіравалі ў бокс паглыбленага надгляду.

У выніку супрацоўнікі Брэсцкай мытні за кратамі радыятара, а таксама ў салоне аўтобуса за пластыкавай ашалёўкай міжстолевай прасторы выявілі 9 футляраў для гадзіннікаў, 9 рулонаў кожзамяняльніка, 20 слоікаў аўтамабільнага клею, больш за 500 упаковак гелю-фарбы для пазногцяў і гелю для нарошчвання пазногцяў, а таксама каля 600 шпрыцаў з ботаксам.

Паводле інфармацыі прэс-службы Брэсцкай Чырванасцяжнай пагранічнай групы імя Ф. Дзяржынскага, усе незадэклараваныя тавары належалі 35-гадоваму кіроўцу аўтобуса, грамадзяніну Расіі.

Кантрабанду на агульную суму больш за 1 млрд 270 млн беларускіх рублёў, а таксама аўтобус «Сетра», які ацанілі ў 300 млн рублёў, канфіскавалі да рашэння суда.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Пад планетарыем у Мінску сабралася вялікая чарга, каб пабачыць «крывавы» Месяц ФОТЫ

Пад планетарыем у Мінску сабралася вялікая чарга, каб пабачыць «крывавы» Месяц ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

На святкаванні Дня беларускага пісьменства Пяткевіч знайшла для сябе найлепшы антыдэпрэсант10

Чаму ў Беларусі хутка растуць золатавалютныя рэзервы і што гэта значыць для простых людзей?4

Электронныя табло з раскладам больш не будуць вешаць на прыпынках. У Мінсктрансе патлумачылі прычыны18

Эстонскі нацыянальны музей — як расказаць усё пра нацыю без войнаў і герояў?6

Сабаленка зноў выйграла US Open і зарабіла $5 мільёнаў14

Ноччу Расія масіравана ўдарыла па Кіеве: загарэўся ўрадавы будынак3

Голас не па-мужчынску: як медыцына дапамагае пры мутацыйным фальцэце1

Узламаны акаўнт «Лініі Сталіна» пачаў публікаваць зводкі пра сотні збітых над Расіяй беспілотнікаў — ніхто не заўважыў падвоху3

Лаўрэатам Нацыянальнай літаратурнай прэміі стаў палітолаг-прапагандыст Вадзім Баравік15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад планетарыем у Мінску сабралася вялікая чарга, каб пабачыць «крывавы» Месяц ФОТЫ

Пад планетарыем у Мінску сабралася вялікая чарга, каб пабачыць «крывавы» Месяц ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць