Спорт33

Беларуска, што выступае за Расію на Алімпіядзе-2014, заявіла пра завяршэнне кар'еры

Расійская фрыстайлістка Асоль Слівец абвясціла пра завяршэнне кар'еры. Пра гэта паведамляе сайт выдання «Спорт-Экспресс».

31-гадовая спартсменка паведаміла, што хоча нарадзіць яшчэ аднаго дзіця. «У мяне ёсць два хлопчыкі, і я буду нараджаць дзяўчынку.

Пакуль у мяне робаты і пісталеты, а я хачу банцікі і лялькі», — дадала Слівец.

На Алімпіядзе ў Сочы Слівец ўдзельнічала ў спаборніцтвах па акрабатыцы, завяршыўшы выступленне ў першым фінальным раўндзе. Асоль не змагла прабіцца далей з-за падзення, якое, па яе словах, здарылася з-за таго, што лыжа адшпілілася. «Яна пачала адшпільвацца, калі я падала. Пасля прызямлення ногі сталі з'яжджаць», — распавяла Слівец.

Слівец выступае за зборную Расіі з 2011 года. Да гэтага ураджэнка Мінска ўдзельнічала у спаборніцтвах у складзе зборнай Беларусі.

З якой прыняла ўдзел у Алімпіядзе 2002 года ў Солт-Лэйк-Сіці, Гульнях-2006 у Турыне і Гульнях 2010 года ў Ванкуверы. У 2006 і 2010 гадах яна заняла пятае і чацвёртае месцы адпаведна.

Яе брат — Цімафей Слівец — таксама перайшоў у зборную Расіі з каманды Беларусі.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»9

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску больш не дадуць зямлі пад будаўніцтва прыватнікам4

У кастрычніку самы дарагі дом у Беларусі купілі ў закрытым пасёлку каля Мінскага мора1

«Фуры расцягнуліся на кіламетры. Стаяць уздоўж дарогі — проста, бокам. Стаяць у полі». Відавочца расказаў пра сітуацыю перад «Каменным Логам»11

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»10

Адна з беларусак, пацярпелых падчас ДТЗ у Тайландзе, у цяжкім стане

На Беларускай чыгунцы аднаго з супрацоўнікаў затрымалі за нібыта спрыянне кантрабандзе цыгарэт3

Прэм'ер Літвы прыехала на беларускую мяжу15

Як выглядае старажытны беларускі човен

Фейхоа за 50 рублёў і мандарыны «са смакам дзяцінства»: што прапануе Камароўка ў гэтыя выхадныя1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»9

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць