У амерыканскім штаце Пенсільванія 19-гадовая дзяўчына прызналася ў здзяйсненні серыі забойстваў, перадае The New York Post.
19-гадовая Міранда Барбур і яе 22-гадовы муж затрыманыя па падазрэнні ў забойстве 42-гадовага мужчыны, з якім пазнаёміліся праз інтэрнэт.
У паліцыі Барбур прызналася ў дзясятках забойстваў, учыненых у Алясцы, Тэхасе, Паўночнай Караліне і Каліфорніі.
Па словах затрыманай, забіваць яна пачала з 12 гадоў, калі сышла з дому і пазнаёмілася з удзельнікам сатанінскай секты.
У паліцыі Барбур паведаміла, што перастала лічыць ахвяр, калі забіла больш за 20 чалавек.
Барбур адзначыла, што забойствы, якія яна здзяйсняла, ніколі не былі выпадковымі.
«Калі я даведвалася, што яны былі дрэннымі людзьмі, яны не павінныя былі больш заставацца тут», — цытуе выданне словы затрыманай.
Каментары