Меркаванні

Прапанова Лукашэнкі «Газпрому» бессэнсоўная бяз згоды Польшчы

Мяркуе Тацяна Манёнак.

У расейскім канцэрне “Газпром” ведаюць пра прапанову Аляксандра Лукашэнкі вызваліць ад падаткаў транзыт расейскага газу па тэрыторыі Беларусі цягам пяці гадоў. Аднак афіцыйнай рэакцыі на гэтую прапанову “Газпром” пакуль не падаў.

Сваю прапанову Аляксандар Лукашэнка абумоўлівае гэтак: Расея мусіць адмовіцца ад будаўніцтва газаправоду “Nord Stream” на карысьць другой веткі газаправоду Ямал-Эўропа, які праходзіць па беларускай тэрыторыі, тады Беларусь на 5 гадоў адмовіцца ад падаткаабкладаньня газавага транзыту праз нашу краіну.

Эканамічная аглядальніца Тацяна Манёнак тлумачыць выгаду гэтага праекту для Беларусі:

“У нас пабудаваная ўжо адна нітка Ямал-Эўропа. І на гэтай прасторы ўжо прадугледжаная ўся інфраструктура для пабудовы яшчэ адной ніткі. Ёсьць ужо, прынамсі, адвод зямлі, газанапаўняльныя станцыі таксама ўжо пабудаваныя. Таму для Беларусі гэта сапраўды было б вельмі выгадна”.

Экспэрты лічаць, што завяршыць будаўніцтва другой ніткі газаправоду Ямал-Эўропа можна было б гады за два.

Аднак посьпех праекту залежыць ня толькі ад Расеі й Беларусі. Бессэнсоўна займацца гэтай справай, калі да яе не падключыцца яшчэ і Польшча. Інакш газ ня трапіць у краіны Заходняй Эўропы. Тацяна Манёнак камэнтуе:

“Трэба, каб і палякі прынялі гэты газ, каб яны давалі дазвол. Калі будавалі першую нітку, дык “Газпрому” гэта каштавала шмат нэрваў. Рэч у тым, што палякі зь цяжкасьцю адвялі зямлю — там жа прыватная ўласнасьць.

А з другога боку, палякі ня хочуць вельмі моцна залежаць ад “Газпрому”. Я ведаю, у іх ёсьць памкненьне купляць нарвэскі газ. Таму што любая цывілізаваная краіна павінна мець ня больш за 30% з адной крыніцы гэтага энэрганосьбіту”.

Паводле маскоўскіх крыніцаў, у інвэстыцыйнай праграме “Газпрому” на 2008 год праекту другой ніткі трубаправоду Ямал-Эўропа няма.

Кошт другой ніткі Ямал-Эўропа ацэньваецца на 2,5 мільярда даляраў, а будаўніцтва “Nord Stream” — на 7-12 мільярдаў. Але “Nord Stream” дае магчымасьць Расеі не залежаць ад транзытных краінаў.

Што тычыцца коштаў газу для Беларусі на наступны год, дык экспэрты ацэньваюць іх на 168 даляраў за тысячу кубамэтраў супраць 100 даляраў сёлета.

Каментары

Вялікая гутарка з Франакам Вячоркам — пра круглы стол з Лукашэнкам, памылкі, хэйтараў і галоўнае дасягненне26

Вялікая гутарка з Франакам Вячоркам — пра круглы стол з Лукашэнкам, памылкі, хэйтараў і галоўнае дасягненне

Усе навіны →
Усе навіны

Паліна Шарэнда-Панасюк намалявала па памяці план калоніі ў Зарэччы1

У Мёрскім раёне жанчына загінула ад удару токам, калі надзімала басейн

Летась у Вільні ў беларусаў нарадзілася каля 100 дзяцей32

Антон чатыры гады хаваўся ад лукашыстаў у родных Баранавічах — затрымалі, калі вырашыў здаць на правы10

Лукашэнка перажывае, што на рынку Расіі «ўсе топчуцца», і хоча гандляваць з ЕС. Вось як цяпер выглядае сітуацыя ў замежным гандлі12

У Новай Зеландыі жанчына везла двухгадовае дзіця ў валізцы — паліцыя разбіраецца

Гэты дызайнер з Уганды перавярнуў свет моды — сэкандам2

Штучны інтэлект дапіша гісторыю Старажытнага Рыма там, дзе гісторыкі няздатныя супаставіць факты

У Барысаве паспрабавалі адрадзіць дыскатэкі для моладзі. Але не па кані корм11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вялікая гутарка з Франакам Вячоркам — пра круглы стол з Лукашэнкам, памылкі, хэйтараў і галоўнае дасягненне26

Вялікая гутарка з Франакам Вячоркам — пра круглы стол з Лукашэнкам, памылкі, хэйтараў і галоўнае дасягненне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць