Свет55

Стала вядома, якім можа быць «лёгкі першы крок» Трампа, калі Расія праігнаруе ягоны ультыматум

Паводле інфармацыі выдання Financial Times, адміністрацыя прэзідэнта ЗША Дональда Трампа разглядае магчымасць увядзення новых санкцый супраць так званага расійскага «ценявога флоту», калі Расія не дамовіцца з Украінай аб мірным урэгуляванні канфлікту да пятніцы, 8 жніўня. Крыніцы газеты назвалі гэта «лёгкім першым крокам».

Дональд Трамп. Фота: AP Photo/Alex Brandon

Гаворка ідзе пра нафтаносныя і іншыя танкеры, якія Расія выкарыстоўвае для абыходу ўжо наяўных накладзеных на яе санкцый, у тым ліку для паставак нафты. Яшчэ падчас прэзідэнцтва Джо Байдэна ЗША ўвялі санкцыі супраць больш чым 200 танкераў. Трамп жа, які імкнецца да мірнага ўрэгулявання, раней устрымліваўся ад накладання на Расію новых абмежаванняў.

Паводле інфармацыі Financial Times, Трамп прыме канчатковае рашэнне адносна санкцый пасля вяртання ў Вашынгтон свайго спецпасланніка Стыва Уіткафа, які павінен прыехаць у Расію 6 ці 7 жніўня. Калі той вернецца без канкрэтных вынікаў, адзін з суразмоўцаў газеты мяркуе, што «Трамп раз'юшыцца».

Аналітык Кевін Бук з ClearView Energy Partners мяркуе, што такія санкцыі ўмацуюць абмежавальныя меры Еўрасаюза, які ў ліпені прыняў 18-ы пакет санкцый. Тады пад санкцыі трапілі яшчэ 105 танкераў, і цяпер агулам яны накладзеныя на 415 суднаў. Таксама ЕС зменшыў цэнавую столь на расійскую нафту з $60 да $47,6 за барэль.

Як вядома, 29 ліпеня Дональд Трамп абвясціў новы ультыматум Расіі на 10 дзён для таго, каб за гэты час быў дасягнуты прагрэс у мірным урэгуляванні. Ранейшы ультыматум, на 50 дзён, пачаўся 14 ліпеня. Калі пасля гэтага не будзе зрухаў, Трамп пагражае ўвесці другасныя пошліны памерам да 100% на гандлёвых партнёраў Расіі.

У Крамлі на гэта адрэагавалі, што санкцыі, маўляў, увогуле незаконныя, а размаўляць з Расіяй мовай ультыматумаў немагчыма. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін раней называў адмену санкцый адной з умоў мірнага вырашэння канфлікту ва Украіне.

Каментары5

  • трэба нафтy давесці да 32-33 USD і патрымаць там некалькі месяцаў
    05.08.2025
    Жвір , уся скрадзеная ў сібірскіх народаў нафта , пад санкцыямі, нафтавыя танкеры, грашовыя пералікі за нафту, убесьпячэньне , Масква працуе па чорнаму , я бачыў лічбы 35-42 USD. Хутчэй за усё каля 37-39 , трэба давесці да 32-33 USD і патрымаць там некалькі месяцаў, і Трамп гэта цудоўна ведае.
  • Пустамеля
    05.08.2025
    Вось так першы срок і пройдзе геніянальна лапідарна
  • Ничегошеньки этот путинский агент не сделает
    05.08.2025
    Просто тянет время

Цяпер чытаюць

Лукашэнку на руку, што Украіна б'е па расійскіх НПЗ? Што гэта прынясе Беларусі3

Лукашэнку на руку, што Украіна б'е па расійскіх НПЗ? Што гэта прынясе Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскія ракеты навучыліся абыходзіць Patriot: абарона Кіева слабее11

Байцы Палка Каліноўскага паказалі, як дзякуючы ўзаемавыручцы выжылі пасля ўдараў расійскіх FPV-дронаў у іх «Хамві»14

Журналіст Анджэй Пачобут перанёс у турме аперацыю па выдаленні язваў на скуры. Ён пакутуе на гіпертанію і арытмію

Памерла прыматолаг Джэйн Гудол. Яна змяніла нашы ўяўленні пра шымпанзэ

Як так выйшла, што магілёўскі маньяк-ліфцёр, які забіў восем дзяўчат, спыніўся пасля 1999 года?14

Орбан даў нечаканы адказ пра Расію пасля пытання журналіста6

Прэм'ер Албаніі тонка пакпіў з Трампа3

Спроба аштрафаваць беспілотнае аўто за незаконны разварот паставіла амерыканскую паліцыю ў тупік

Распрацоўшчык Сhat GPT стаў самым дарагім стартапам у свеце1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнку на руку, што Украіна б'е па расійскіх НПЗ? Што гэта прынясе Беларусі3

Лукашэнку на руку, што Украіна б'е па расійскіх НПЗ? Што гэта прынясе Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць