Свет66

Швейцарыя ўзаконіла выразы «замежная свіння» і «бежанец дзярмовы»

Федэральны суд Швейцарыі не прызнаў выкарыстанне выразаў «замежная свіння» і «бежанец дзярмовы» праявамі расізму. Пра гэта паведамляе газета Blick са спасылкай на рашэнне суда.

Такім чынам суд апраўдаў паліцэйскага з Базеля, які ў 2007 годзе на выставе гадзіннікаў і каштоўнасцяў затрымаў бежанца з Алжыра, бо западозрыў яго ў крадзяжы. Паліцэйскі апрануў на яго кайданкі і публічна выкарыстаў у яго адрас эпітэты, якія сталі пасля падставай для судовага разбіральніцтва.

Базельскі суд, які разглядаў гэтую справу першым, прызнаў паліцэйскага вінаватым у расізме і прысудзіў яго да штрафу. Аднак федэральны суд адмяніў гэты прысуд. На думку вышэйшай інстанцыі, абразы не мелі дачынення да этнічнай ці рэлігійнай прыналежнасці затрыманага.

Больш за тое, федэральны суд вырашыў, што выкарыстанне слоў «свіння» і «дзярмовы» нават у спалучэнні з назвай той ці іншай нацыянальнасці нельга лічыць праявай расізму, паколькі ў нямецкай мове гэтыя словы даўно і шырока выкарыстоўваюцца для грубага выразу звычайнай незадаволенасці.

Каментары6

Цяпер чытаюць

У беларусаў Польшчы былі прычыны не галасаваць за Тшаскоўскага13

У беларусаў Польшчы былі прычыны не галасаваць за Тшаскоўскага

Усе навіны →
Усе навіны

Праграмістка з Мінска: Я зарабляю 12 тысяч рублёў у месяц. Пры гэтым практычна ўвесь хатні побыт на мне11

«Як купіла сукенку на смерць 38 гадоў таму, так і ляжыць». Бабуля з вёскі паказала свой куфар1

У Беларусі хочуць пастрожыць правілы выдачы пазык

Вы кажаце, што ШІ заменіць чалавека? Вы не разумееце натуры чалавека3

Азаронак напісаў пра палітэмігранта — пасля гэтага брата і бацьку таго кінулі за краты6

Навукоўцы раскрылі таямніцу рудых катоў, якая не давала спакою дзесяцігоддзямі3

«Купалаўцы» анансавалі апошнюю ў сезоне прэм’еру — расказваем, пра што будзе новы спектакль «Валізка»

Ігар Сергеенка перадаў Папу абраз у падарунак ад Лукашэнкі8

Будаўніцтва каштавала 60 мільёнаў еўра. Што ўнутры новага міжнароднага выставачнага цэнтра ў Мінску ФОТЫ4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У беларусаў Польшчы былі прычыны не галасаваць за Тшаскоўскага13

У беларусаў Польшчы былі прычыны не галасаваць за Тшаскоўскага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць