Грамадства44

У Беларусі з аўкцыёну за 17 500 рублёў прадаюць камп'ютары, якім не менш за 35 гадоў

Але аб'ём памяці мізэрны.

На інтэрнэт-пляцоўцы ay.by з'явіўся рарытэтны лот — савецкія мікракамп'ютары «Электроніка МК-90» і «Электроніка-МК-92». «Электроніка-МК-92» — мадэль савецкай ЭВМ выпускалася да 1991 года. Таму можна смела сцвярджаць, што гэтаму камп'ютару ўжо дакладна больш за тры дзясяткі гадоў, піша Blizko.by.

Мікракамп'ютар «Электроніка-МК-92» працуе на аснове працэсара з сістэмай каманд PDP-11 і ўбудаваным інтэрпрэтатарам мовы Бэйсік версіі 2.0 і прыстаўкай-плотарам.

Тэхнічныя характарыстыкі прылады такія:

  • Працэсар: К588ВС2 (16-разрадны, сумяшчальны з DEC PDP-11)
  • Памяць: АЗП 16 кБ (карыстальніку даступна 12248 байт), ПЗП 32 кБ (з інтэрпрэтатарам Бэйсіка)
  • Дысплей: крысталічны, 120 × 64 пунктаў або 8 радкоў па 20 сімвалаў
  • Клавіятура: 63 клавішы
  • Сілкаванне: 4 элементы AA або знешні блок сілкавання 220 В. Штатна — 4 нікель-кадміевыя акумулятары тыпу «НКГЦ-0,45 II C» ~1,2 В, 450 мА·г.
  • Заряднае прылада тыпу «Электроніка ЗУ-01М» для акумулятараў НКГЦ, спажывальная магутнасць 0,6 ВА
  • Энергаспажыванне: 5 В, 0,55 Вт
  • Тэхнічныя ўмовы: ТУ бК0.310.095
  • Памеры: 250 × 100 × 30 мм

Аўтар аб'явы, які выстаўляе лоты на продаж, паведамляе, што абедзве машыны знаходзяцца ў выдатным рабочым стане, без пацертых участкаў. Прадаюцца яны адным лотам. Цяперашняя цана — 17 500 рублёў.

Каментары4

  • Барадзед
    19.05.2025
    Дорогие калькуляторы.
  • Этот СССР никогда не закончится
    19.05.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Jenn
    19.05.2025
    Нехта спёр з нді. У нас такія таксама былі.

Цяпер чытаюць

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025»

Усе навіны →
Усе навіны

Мерц заклікаў Еўропу скарэктаваць свае інтарэсы без ілжывай настальгіі5

«Міндальнічаць, як у 1944-м, з імі ніхто больш не будзе». Мядзведзеў апублікаваў артыкул з пагрозамі Фінляндыі14

Стала вядома імя былога малдаўскага спецслужбіста, якога затрымалі за шпіянаж на карысць Беларусі

Стала вядомай прычына смерці палітвязня Андрэя Паднябеннага6

Падчас тэракту ў Іерусаліме загінуў рабін родам з Беларусі7

У Еўропе выкрылі беларускую шпіёнскую сетку. Арыштавалі былога кіраўніка малдаўскай контрразведкі9

Чэхія высылае беларускага дыпламата за шпіянаж6

Каб ЗША ўвялі санкцыі супраць Расіі, Еўропа павінна перастаць купляць расійскія нафту і газ11

У Беларусі прадаюць рэтрааўтамабіль амаль за 10 мільёнаў даляраў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025»25

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць