Грамадства44

Вызваліўся з калоніі гомельскі правакатар Яўген Какойта

Гомельскі даносчык і правакатар Яўген Катляроў (Какойта) выйшаў на волю, верагодна, цалкам адбыўшы свой тэрмін, заўважыў «Флагшток».

Яўген Катляроў (Какойта). Скрыншот з відэа тэлеканала «Беларусь 4»

Яўгена Катлярова затрымалі вясной 2024 года пасля серыі відэа з крытыкай улады. Затым яго абвінавацілі ў здзяйсненні злачынстваў па палітычных артыкулах: дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь і абразу прадстаўніка ўлады, асудзіўшы на 1,5 года калоніі агульнага рэжыму. З улікам часу ўтрымання ў СІЗА гэты тэрмін мог скончыцца ў сярэдзіне мая.

«Флагшток» заўважыў, што Катляроў з'явіўся ў сеціве і абнавіў сваю старонку.

Выклаўшы некалькі саматужных вершаў, правакатар зрабіў асобны пост, у якім згадаў палітычных зняволеных:

«Яўген Меркіс, Аляксандр Данілевіч, Аляксандр Шабалін, Андрэй Марач, Ягор Лебядок, Аляксандр Кандрацюк, Віктар Залатарэўскі, Фішман, Раман Янкоўскі, Дзмітрый Мелехавец, Аляксандр Невар… Людзі, якіх бачыў там асабіста. Некаторыя нават надакучылі і раздражнялі сваім вечным ныццём».

Мяркуючы па пералічаных прозвішчах, калі Катляроў сапраўды сустракаў гэтых людзей, то ён быў у ПК № 17 у Шклове, дзе трымаюць тых, каго згадаў правакатар. Калі ён не хлусіць, то міжволі паведаміў пра месца знаходжання вайсковага аналітыка Ягора Лебядка — месца ягонага зняволення дагэтуль не было вядомае праваабаронцам.

Каментары4

  • Майя
    19.05.2025
    З той калоніі ж не адзін Какой та вызваліўся, я ведаю іншых.няўжо ніхто дагэтуль не ўзгадваў Лебядка, калі ён сапраўды ў шклоўскай калоніі сядзіць?
  • Ёсік
    19.05.2025
    Усё правільна зрабілі, калі мяне асудзілі. Вось я пасядзеў, падумаў, буду яшчэ больш любіць лукашэнку і ўсё гэтае га.но,што навокал робіцца, бо хто, калі не ён.
  • a.hto.tam.idze
    20.05.2025
    сябра,
    Выйшаў раней за добрыя паводзіны (с(т)укачом падпрацоўваў)

Цяпер чытаюць

Зорка брэйкдансу з Віцебска атрымаў 11 гадоў турмы ў Кітаі. Што здарылася?4

Зорка брэйкдансу з Віцебска атрымаў 11 гадоў турмы ў Кітаі. Што здарылася?

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускія аператары прыдумалі, як можна абыходзіць абмежаванні безлімітаў1

Літоўскі інтэлектуал: Беларусы любяць свабоду не толькі на словах, але і на справе10

У Салігорскім раёне мужчына два разы пагражаў узарваць вышку за кепскі інтэрнэт3

Паветраныя сілы Украіны збілі дзве расійскія ракеты «Кінжал», якія ляцелі на Львоў

Стала вядома, дзе цяпер будзе жыць янот, якога прывезлі ў Беларусь у кантэйнеры з машынамі10

Жыхарку Гомеля кінулі ў калонію па шасці крыміналках за каментары ў тэлеграме3

У Сербіі здымаюць фільм па «Альпійскай баладзе» Васіля Быкава3

У гомельскай карціннай галерэі разрэкламавалі мерапрыемства з нагоды Дня святога Валянціна. А пасля спалохаліся і адмянілі1

Калеснікава расказала, у чыёй кватэры і як яна цяпер жыве11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зорка брэйкдансу з Віцебска атрымаў 11 гадоў турмы ў Кітаі. Што здарылася?4

Зорка брэйкдансу з Віцебска атрымаў 11 гадоў турмы ў Кітаі. Што здарылася?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць